Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

АдукацыяКонкурс накіраваны на падтрымку адукацыйных праектаў і ініцыятываў педагогаў, адукатараў, бацькоў. Працягласьць праектаў - з лістапада 2008 па верасень 2009 года. Праекты могуць быць выкананы ў розных формах, такіх, як праца моладзевых клубаў, сустрэчы, трэнінгі для навучэнцаў, калегаў, мясцовых жыхароў, арганізацыя даследчых працаў, распрацоўка метадычных матэрыялаў і г.д.

Вітаюцца праекты, досвед якіх можа быць распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні, якія накiраваныя на грамадзянскую адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці незалежнай беларускай дзяржавы.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, выхавальнікі, бацькі, асобы і грамадскія арганiзацыі, якія працуюць ў сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі.

Апошні тэрмін паданьня заявак: 17 лістапада 2008 г.

Умовы конкурса і форму анкеты-заяўкі глядзіце ў далучаным файле “abviestka_zajauka”

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline