Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

22-26 чэрвеня ў межах школы міжнароднай журналістыкі адбыліся цікавыя й насычаныя інфармацыяй сутрэчы беларускіх журналістаў з адзьдзяленьнямі польскіх СМІ, рэдактарамі, экспэртамі й публіцыстамі, аналітыкамі…

Візыт распачаўся з запамінальнай сутрэчы ў польскім Сейме з галавою па зьнешніх пытаньнях Сейму Польшчы Робэртам Тышкевічам як раз у дзень і час адстаўкі Радаслава Сікорскага з паста маршалка Сейму (гл. фоты).

Далей журналісты наведалі Інфармацыйнае Бюро Эўрапарлямэнту ў Варшаве, якое прэзентаваў ім Яцэк Сафута, дырэктар Інфармацыйнага бюро Эўрапарлямэнту ў Варшаве.

Насычанай цікавай была размова з аналітыкам Войцэхам Кананчуком (на фота), а таксама іншыя шматлікія майстар-клясы, прэзэнтацыі й дыскусіі, што праводзіліся за 4 дні ў польскай сталіцы.

Напрыкацны адбылася прэзентацыя кнігі Міхала Патоцкага й Зьбігнэва Параф’яновіча “Ваўкі жывуць па-за законам. Як Януковіч прайграў Украіну”. Сустрэчу на расейская мове, ня гледзячы на прысутнасьць у залі штатнага крыкуна-правакатара, які груба злоўжываў плюралізмам думак і свабодаю слова, у сваім бліскучым стылі правяла Марыя Пшэломец.

У межах дадзенага навучальнага візыту ў сустрэчах удзельнічалі журналісты зь Беларусі, якія даслалі заяўкі й адбіраліся па матэрыялах, апублікаваных імі на розныя міжнародныя тэмы. Пасьля праходжаньня праграмы, удзельнікі школы напрацягу 2 тыдняў (пад кантролем ментараў) падрыхтуюць па дзьве адмысловыя ўласныя публікацыі на міжнародную тэматыку для беларускіх СМІ, інтэрнэт-выданьняў, сайтаў, газэтаў, зробяць адпаведныя рэпартажы для радыё.

ФОТАРЭПАРТАЖ АЛЯКСЕЯ ЛАПІЦКАГА

  • У польскім Сейме

Сустрэча з галавой Камісіі па зьнешніх пытаньнях Сейму Польшчы Робэртам Тышкевічам.

Праца ў камісіях Канцылярыі Сейму …

У калідорах можна назіраць за выступоўцамі …

Навіна тыдня.

У нутраным дворыку Сейма. Верагодна, ужо пасьля адстаўкі Радаслава Сікорскага.

На выпадковым фота ў гэты ж час апынуўся сам Радаслаў Сікорскі (зьлева), былы маршалак польскага Сейму. Некаторыя сумняюцца, што тут - менавіта ён.

Можна было назіраць, як у будынак парлямэнту чакалі сваёй чаргі прайсьці арганізаваныя групы моладзі. Прадстаўнічая ўлада адкрытая й празрыстая для сваіх выбарнікаў. А маладым людзям такім чынам даецца магчымасьць убачыць усё сваімі вачыма, безпасярэдне даведацца пра працу гэтай незалежнай галіны ўлады, у якую яны абіраюць альбо хутка будуць абіраць сваіх дэпутатаў, а таксама, верагодна, калі-небудзь і самі будуць абраныя ў Сейм на свабодных дэмакратычных выбарах…

  • У Інфармацыйным бюро Эўрапарлямэнту разам зь ягоным дырэктарам, Яцэкам Сафутам

  • З аналітыкам Войцэхам Кананчуком у Цэнтры Дасьледваньняў Усходняй Эўропы

  • У рэдакцыі буйнейшага польскага штодзёньніка “Газэта Выборча”

  • Майстар-кляса ад Марыі Пшэломец, польскай журналісткі, экспэрта па краінах постсавецкай прасторы

  • Майстар-кляса ад ваеннага карэспандэнта Пятра Андрусечкі

  • Майстар-кляса ад Мэцью Дэйя, карэспандэнта Dailу Telegraph у Польшчы

P/S

Адукацыйную праграму для беларускіх журналістаў пры садзеяньні Польскага радыё для замежжа арганізаваў і правёў варшаўскі офіс міжнароднай арганізацыі Belarus in FOCUS (Інфармацыйнае Бюро Салідарнасьці зь Беларусьсю, www.belarusinfocus.info і Прэс-Клюб Беларусь).

Алесь ЛЕТА
Фота: Аляксея Лапіцкага

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline