online blackjack usa blackjack casino for usa players us online slots machines real money us online slots machines real money online casino american express online casino that accept amex vip casinos vip casino bonus online video poker video poker usa best online casinos for real money usa online casino for real money play blackjack for real money play real money online blackjack download video slots best video slots best us online casino best us online casino casino slots for us players casino slots for us players online casino bonus

Santa13.01. 2008г. а 19-30 пасьля вячэрняй імшы падвальным памяшканьні Касьцёлу парафіяне (сярод якіх была моладзь, грамадзяне сярэдняга
й сталага веку) сабраліся для сьвяткаваньня на Беларускую Елку й Калядкі.
Усё выглядала прыстойна й годна – столікі, музыка, вядучыя, сьпевы, танцы, народныя й калядныя строі, Дзед Мароз (Сьвяты Мікалай) …

Усе быццам апынуліся ва ўтульнай дабразычлівай беларускай хаце, дзе гаспадары гасьцінна сустракаюць калядаўнікоў, апранутых у належныя па абрадзе строі. мерапрыемства праводзілася жыва, з імпэтам … па-беларуску.

Акрамя таго, удзельнікі (а зале аказалася каля сотні жодзінцаў) імкнуліся падтрымліваць беларускую гаворку, цёплую й таямнічую атмасфэру сьвята.

Актывісты, у навагодніх, калядных беларускіх народных строях праводзілі сьвята адпаведнасьці з нацыянальным абрадам. Яны самі падрыхтавалі й з задавальненьнем прадстаўлялі прысутным цікавыя імпрэзы – гучалі сьпевы, прамовы, ладзіліся мініяцюры, праводзіліся конкурсы …

Удзельнікі мелі магчымасьць абмяняцца паміж сабою аплаткамі й навагоднімі пажаданьнямі, пачаставацца прысмакамі й напоямі, сьпяваць танчыць пад клясычную танцавальную й сучасную эстрадную музыку.
Дзед Мароз (Сьвяты Мікалай), у якасьці якога, многія пасьпелі пазнаць самаго сьвятога айца Ўладзіслава, паказваў прыклады беларускамоўнасьці й бліскучага танцавальнага майстэрства.

Напрыканцы сьвяточнай вечарыны, якая доўжылася больш за 3 гадзіны, удзельнікі разам хутка прыбралі залу, занесьлі сталы й крэслы навучальны пакой, падабралі сьмецьце й памылі посуд …

А разыходзіліся па дамах – з добрым настроем цудоўнымі сьвяточнымі уражаньнямі …
У сэрцах засталіся добрыя эмоцыі ўспаміны, падзяка арганізатарам актывістам, усім удзельнікам за падрыхтоўку правядзеньне, за актыўны ўдзел у гэткай цудоўнай вечарыне на сьвята Сьвятога Хрышчэньня Жодзінскім Ксьцёле.

Акрамя таго, трэба заўважыць, што вечарына Касьцёле аказала моцнае выхаваўча-культурнае ўзьдзеяньне на некаторых прыхажанаў, для якіх яна сталася сапраўдным адкрыцьцём. Яны захапленьні выказвалі свае думкі наконт таго, што так весела й цікава сьвяткаваць можна зусім без ужываньня гарэлкі й злоўжываньня ежаю за сьвяточным сталом …

Такім чынам, можна лічыць, што дадзены досьвед Беларускай Елкі Жодзінскім Касьцёле, дзе на сьвяты праводзілася й Елка для дзяцей можна лічыць самым выдатным досьведам, спрыяе прасоўваньні духоўна-культурнага росту й станаўленьня грамадзтве.

Як выказалася, прысутная з мужам на сьвяточным мерапрыемстве Сьвятлана Лапіцкая, праваабаронка й сябра ТБМ Ф.Скарыны й Партыі БНФ у Жодзіне, - “апошняе сьвяткаваньне Раства Хрыстова й Новага Году, распачатае публічнымі выступамі галавы Каталікоў у Беларусі Айца Кандрусевіча, а таксама што можна бачыць зараз у Жодзіне, можа сьведчыць пра тое, што Ксьцёл у Беларусі, прынамсі ў Жодзіне, становіцца яшчэ бліжэйшым да аўтэнтычных каштоўнасьцяў Беларусаў, бліжэйшым да кожнага чалавека, бліжэйшым да кожнага з нас ўсяго грамадзтва …

Нашыя беларускамоўныя дзеці й мы самі з задавальненьнем прыходзім сюды й бачым прысутную тут талерантнасьць і любоў. Мы самі – Грэка-Каталіцкай Царквы (канон летазьлічэньне тут - агульнасусьветныя, Каталіцкія, а абрад – праваслаўны). Аднак, мы прыходзім сюды маем магчымасьць памаліцца як учасе каталіцкай імшы, гэтак разам зь сьвятарамі … мы знаходзім тут, у Храме, свой духоўны прытулак спакой …

І нам таксама падаеца, што Хрысьціянская вера й Касьцёл, у прыватнасьці, становяцца больш заўважальнымі, ўплывовымі фактарамі ў працэсе духоўнага росту й культурнага станаўленьня грамадзтва – сьведчаньнем нашага натуральнага няўхільнага імкеньня да сьвятла й праўды, да талерантнасьці, паяднаньня й супакою, вяртаньня да адзіных духоўных здабыткаў, народных традыцыяў нашай беларускай, агульнаэўрапейскай культурнай спадчыны.

Алесь Вольны,
Жодзіна.

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline