19 траўня аб19-00 Літаратурна-музычная гасьцёўня запрашае ў Зялёнаборскі дом культуры на канцэрт вядомага беларускага барда Алеся Камоцкага.

Канцэрт ладзіцца ў межах грамадзка-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” (www. budzma.by)

Адміністрацыя мясцовага Дому Культуры запрашае на канцэрт усіх жадаючых. Уваход на мерапрыемства вольны.

Кіраўнік Зялёнаборскага ДК, Валеры Гусеў

Як адзначыў Валеры Гусеў, дырэктар Залёнаборскага Дому Культуры падобныя мерапрыемствы праводзяцца ў іх рэгулярна, і на іх заўсёды вольны ўваход. Мы радыя вітаць у нас кожнага з жыхароў нашага мястэчка ў тым ліку з суседняга гораду Жодзіна.

Варта пры гэтым дадаць, што адсутнасьць зручных аўтобусных маршрутаў паміж гэтымі двума бліжэйшымі населенымі пунктамі (Жодзінам ды Зялёным Борам), нажаль, перашкаджае наведваць (у тым ліку з малымі дзецьмі) падобныя цікавыя мерапрыемствы шматлікім жодзінскім аматарам беларускага слова й культуры, творчасьці беларускіх сьпевакоў ды музыкаў.

Жодзінкі ж ДК “БелАЗ”, на ўваходзе якога заўсёды можна ўбачыць распаўсюджаны ў постсавецкіх краінах культавы бальшавіцкі сымбаль, помнік Леніну (гл. фота), у адрозьненьні ад Зялёнаборскага, нажаль, не праяўляе належнай актыўнасьці ў правядзеньні падобных культурніцткіх мерапрыемстваў, карысных для падтрымкі й разьвіцьця паўнавартаснага беларускага асяродзьдку ў рэгіёне ды выхаваньня новага пакаленьня адданых сваёй Айчыне грамадзянаў Беларусі.

Палац Культу, альбо Культуры!? (нязьменны пастамент насупраць уваходу ў Жодзінскі Дом Культуры ПА “БелАЗ”, фота Аляксея Лапіцкага)

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Фота ад Kraj.by і Аляксей Лапіцкі

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline