Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Першатравеньскі дзянёк у Жодзіне адзначыўся спрыяльным вясновым надвор’ем, звычайнымі атрыбутамі ў выглядзе белай вапны на бардзюрах і ня толькі…, зялёна-чырвоных сьцягоў і падрыхтаванай для канцэртнай праграмы эстрады на ўваходзе ў Гарадзкі Партк Культуры… (гл. фоты)

Мерапрыемствы ў горадзе мусілі распачацца а 15-00 й доўжыцца да 20-00, як патлумачыў патрулюючы пляцоўку афіцэр Жодзінскага ГАЎС (адзін з трох, які здолеў, ці пажадаў, адказаць на пытаньне, зададзенае міліцыянтам па-беларуску, бо высокага рангу супрацоўнікі ГАЎС (як аказалася) ня тое, каб ня ведеюць, але нават не разумеюць па-беларуску). Сапраўды, адзін з супрацоўнкаў з пагонамі… на тройчы зададзенае яму пытаньне адказаў: “Я не понімаю. А почему … не по-руССкі?”.

Пасьля 16-00 на пляцоўцы ля эстрады з гараджанаў практычна нікога не было. Дзеці пад наглядам бацькоў у асноўным каталіся на самакатах, роварах, гулялі ў парку, коўзаліся з “камэрцыйных горак” ды каталіся на машынках… Жодзінцы спакойна адпачывалі ў парку, у тым ліку - ля адзінага ў горадзе фантану. Відавочна, што многія гараджане выехалі за горад на прыроду, у вёсукі ці да ўласных лецішчаў і працы на агародах.

У астатнім усё было, як звычайна - “попкорн”, салодкая вата, атракцыёны, бацькі й дзеці, а таксама здавалася б зусім несумяшчальны зь дзіцячай пляцоўкаю нязьменны ў гэтым грамадзкім месцы …”Бобров”… (гл. фота)

Самадзейны гарадзкі канцэрт распачаўся толькі пасьля 18-00. На яго падсабіралася, як кажуць відавочцы, крыху болей народу…

Алесь ЛЕТА
Фотарэпартаж Аляксея Лапіцкага

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline