Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Іх чарговы раз проста не паведамілі належным чынам пра час і месца правядзеньня судовага паседжаньня.

Фокусьнікамі поўніцца … зямля беларуская! Іх хапае, аказваецца, і ў “самых правільных і справядлівых у сьвеце” - беларускіх судах…

Сумняваецеся? Дарэмна. Чым далей - тым весялей. Але весялосьць гэтая, чамусьці, патыхае стогадовай падвальнай цвільлю.

Каб не быць галаслоўнымі прыводзім сьвежыя факты.

Жодзінскія праваабаронцы, якія ў судовых працэсах дакладна фіксуюць усе абставіны судовых разьбіральніцтваў, прадстаўленыя аргумэнты й довады бакоў, а таксама эфэктыўна робяць заўвагі на пратаколы (дабіваліся ўжо некалькі разоў прызнаньня зробленых заўвагаў і скарыстоўваюць іх у якасьці паўнавартасных працэсуальных дакумэнтаў) чарговы раз (другі запар) былі пазбаўленыя магчымасьці ўдзельнічаць у паседжаньні Касацыйнай інстанцыі Менскага абласнога суду па пададзеных імі скаргах на пастановы Жодзінскага гарадзкога суду.

___________

Няўжо ў нас зьявіўся новы від маніпуляцыяў…?! Для адхіленьня працэсуальных асобаў без іхнае на тое згоды ад удзелу ў судовых паседжаньнях і разьбіральніцтвах па заяўленых імі скаргах - заяўнікоў проста належным чынам не апавяшчаюць пра заплянаваны разгляд справы (!).

___________

У любым выпадку праваабаронцы, Аляксей Лапіцкі і Сьвятлана Лапіцкая, якія ў мінулым годзе аспрэчвалі забарону пікету з патрабаваньнямі вызваленьня палітвязьня Алеся Бяляцкага, а ў гэтым - забарону пікету ў падтрымку Мікалая Статкевіча ды іншых палітвязьняў, чарговы раз не былі запрошаныя на паседжаньне Касацыйнай калегіі судзьдзяў Менскага абласнога суду. Падобным жа чынам, як гэты было раней, яны проста атрымалі ў паштовую скрыню выніковыя адмоўныя вызначэньні дадзенай “надзвычай аўтарытэтнай у праваабарончых колах” судовай інстанцыі.

___________

Сьвятлана Лапіцкая:
- Мы кожны дзень сачылі за поштаю з моманту падачы апошніх дакумэнтаў у Жодзінскі суд - чакалі адказу на зробленыя намі заўвагі па атрыманых з суду пратаколах. Жодзінскі суд вырабляў іх пасьля вынясеньня ўласнага рашэньня больш за 5 месяцаў (!). Пры гытым даў на праверку пратаколаў і падачу заўвагаў па іх толькі 5 дзён. Аляксей пасьпеў усё зрабіць сваечасова - мы падалі і заўвагі на пратаколы, і дадатковую Касацыйную скаргу, прыклалі новыя дакумэнты, якія чарговы раз даказваюць, што прынятыя гарадзкім судом пастановы неабаснаваныя, таму неабходна разглядаць справу з улікам новых абставінаў, каб нарэшце выносіць справядлівае правасуднае рашэньне.

А тут зноў заднім чыслом 22 красавіка раптоўна атрымліваем “спраўдны падарунак” (гл. фота). Капэрта, дарэчы, - з штампамі ад 13-14 красавіка. То бок 8-9 дзён ужо з таго часу мінула (!?). Але я асабіста кожны дзень сачыла за паштовае скрыняй - і там нічога не было.

___________

Аляксей Лапіцкі далей камэнтуе:
- Сапраўды. Але гэтая капэрта - у паштовае скрыні. А дзе ж зноў падзелася тая капэрта, у якой павіна было быць сваечасовае апавяшэньне пра само Касацыйнае паседжаньне? Дзе таксама адказ на зробленыя намі заўвагі на пратаколы, на пададзеныя дадатковыя дакумэнты?

У атрыманай капэрце - шмат паперак… Касацыя адбылася, аказваецца, аж 30 сакавіка (!?). Што там і як разглядалася і ці разглядалася пры такіх абставінах, без нашага ўдзелу, навогул, вядома толькі самім “фокусьнікам”.

Але ўсё гэта ні ў якім разе нельга назваць незалежным і справядлівым судом. За столькі год праваабароны мы ня часта бачылі годны ды прафэсійны судовы разбор. У будынках судоў і ў выканкамах, нажаль, марыянэнткі карумпаванай аўтарытарна-каманднай сытсэмы. Якая гучыць каманда - такім робіцца й вынік. І варыянтаў быць тут практычна ня можа - ні выбару, ні права, ні эфэктыўнае абароны…

Тое, што мы назіраем сёньня ў Жодзіне - спраўдны нагадвае цыркавы нумар.

  • Як падобная праваахоўная сыстэма можа выкрываць і караць маніпулятараў на тых жа падложных выбарах, напрыклад, калі яна сама робіць падобныя “фокусы” па камандзе зь верху па вэртыкалі?

“Сорамна й прыкра за такіх прафэсіняалаў права з самых “правільных” і “справядлівых” у сьвеце - беларускіх судоў”, - паставіў тлустую кропку ў размове жодзінскі праваабаронца.

ФОТА

ДАДАТКІ:

1. Вызначэньне Касацыйнай інстанцыі Менскага абласнога суду ад 30.03.2015г. на рашэньне з прыватным вызначэньнем судзьдзі Тацяны Трапашкі у судзе гораду Жодзіна ад 17.09.2014 году па скарзе Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай на неправамерныя дзеяньні службовых асобаў і забароне пікетаваньня ў падтрымку палітзьняволеных з патрабаваньнямі вызваленьня палітвязьня Мікалая Статкевіча.

2. Абскарджваемае вызначэньне Жодзіскага гарадзкога суду - гл. дакумэнт у дадатку да публікацыі.

3. Абскарджваемае рашэньне Жодзінскага гарадзкога суду - гл. дакумэнт у дадатку да публікацыі.

4. Касацыйная скарга - прыватная асноўная папярэдняя скарга на вызначэньне суду, пададзенай пры адстунасьці пратаколаў… - гл. дакумэнт у дадатку да публікацыі.

Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
паводле licviny.info ды Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Аляксей Лапіцкі

Гэты артыкул размешчаны 24.04.15 00:37 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', - Шрыфты, Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 13.05.16 19:55: Права на справядлівы суд: беларуская практыка й рашэньні Камітэту ААН па правах чалавека (дакумэнты) | Беларускі Праўны Партал [ ]

    [...] Фота Аляксея Лапіцкага, Lićviny-INFA [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline