Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Гэльсынскага камітэту завяршаюць працу над дакладам аб дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзянаў у рэгіёне.

Вынікі грамадзкага маніторынгу будуць накіраваныя ў ворганы ўлады мясцовага й нацыянальнага роўняў, у тым ліку кіраўніку краіны.

Каардынатарам праэкту выступае вядомы салігорскі праваабаронца Леанід Мархотка.

- Праца над дакладам была распачатая амаль год назад. Першая стадыя маніторынгу - вывучэньне адпаведнай праўнай базы - была скончаная яшчэ ў мінулым годзе. У гэтым годзе пры падтрымцы салігорскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” мы завершылі, так бы мовіць, палявыя працы. Абыйшлі вызначаныя ўстановы гораду, сабралі факталягічны матэрыял, - тлумачыць праваабаронца. - Цяпер праца ўвайшла ў фінальную стадыю. Гэта сыстэматызацыя сабранага матэрыялу, аналіз атрыманых дадзеных і выпрацоўка рэкамэндацыяў уладам па зьмяненьні сытуацыі. Не хацелася б загадваць, але плянуем у бліжэйшыя тыдні перадаць усім зацікаўленым бакам гатовы даклад.

Прадстаўнікі БГК заяўляюць, што даклад будзе прадстаўлены для азнаямленьня ў Адміністрацыю Прэзыдэнта, абедзьвюм палатам Нацыянальнага Сходу, профільным міністэрствам, старшыням Мінскага аблвыканкаму ды абласной Радзе дэпутатаў, старшыням Салігорскага райвыканкаму й мясцоваай Рады дэпутатаў. Ужо традыцыйна даклад атрымаюць грамадзкія арганізацыі й бібліятэкі раёну. Таксама кожны жадаючы зможа азнаёміцца з вынікамі маніторынгу на афіцыйным сайце БГК.

Паводле Наша Слова ды spring96.org

На фота – Прадстаўнік БГК з Солігорску Леанід Мархотка

Дапрацоўка фота: Alaksiej Łapicki, Lićviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline