У Жодзінскай мастацкай карціннай галерэі, што месьціцца на другім паверсе адрамантаванага будынку былой ПТВ па вул. Дзеравянкі 14-Б (насупраць станцыі Хуткай дапамогі), 5 Сакавіка а 18-ай гадзіне адкрылася новая выстава мясцовых мастакоў пад назваю “Вясновая палітра”.

На ёй прадстаўленыя 70 карцінаў ад 23-х мастакоў, такіх як Аляксандар Фраленкоў, Сяргей Цігараў, Гэоргі Міхейчык, Аляксандар Казак, Віктар Навіцкі, Мікалай Шышлоў ды іншыя.

Імпрэзу распачала сваім выступам прадстаўніца Жозінскага краязнаўчага музэю. Тут жа адразу адбыліся ўзнагароды адмысловымі дыплёмамі некаторых з мастакоў, якія прымалі актыўны ўдзел у працы галерэі ды арганізацыі выставаў для жодзінцаў.

Адзін зь вядомых гарадзкіх мастакоў, Іван Ціраеў, перадаў у дар музэю дзьве свае гістрычныя, як ён сам іх назваў, карціны пра Жодзіна. Яны былі напісаныя ім у 1972 годзе акварэльлю менавіта на тым месцы, дзе сёньня знаходзіцца кавярня “Апэльсынка”. Як бачна з карцінаў, на той час у цэнтры гораду акрамя слупоў электраперадачаў практычна нічога не існавала.

Адкрыцьцё выставы выклікала вялікую цікавасьць у жодзінцаў. На гэты раз, як адзначаюць самі арганізатары, на мерапрыемства прыйшло дастаткова шмат людзей. Перад наведвальнікамі выступілі з прамовамі ўзнагароджаныя мастакі ды іхных вучні, працы якіх таксама прадстаўленыя ў экспазыцыі.

06_695m_apr_img_4835

Практычна ўвесь час і напрыканцы цырымоніі адкрыцьця, у прыватнасьці, для мастакоў, гасьцей і наведвальнікаў выставы “Вясновая палітра” гучала жывая музыка ў выкананьні прадстаўніка жодзінскай музычнай школы, баяніста Аляксея Юнусава.

03_695m_kr_img_4938

17_695m_img_49681

Алесь ЛЕТА
Фота: Аляксея Лапіцкага

P/S
Відэа з сутрэчы, у якім прадстаўлена цікавае знаёмства з маладой жодзінскай мастачкаю Веранікай Багачовай таксама можна убачыць ТУТ: http://licviny.info/archives/8611

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline