Europeans for PeaceУ рамках праграмы „Europeans for Peace. Looking back and moving forward” Фонд „Памяць, адказнасць і будучыня” падтрымлівае міжнародныя сумесныя праекты паміж школамі, моладзевымі групамі ці аб’яднаннямі з Германіі і краінамі Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-усходняй Еўропы або Ізраілю.

Мэтавую групу складае моладзь ад 14 да 21 гадоў.
Агульная тэма праектаў 2009 г.: 1939 – 2009 “Сябар і вораг у СМІ” У міжнародных праектах маладыя людзі даследуюць прыклады «вобраза ворага і сябра» у СМІ у перыяд з 1939 па 2009 гг. Праекты могуць распрацоўваць гістарычныя або сучасныя тэмы. Яны таксама могуць даследаваць супольнасці і адрозненні паміж мінулым і сучаснасцю.

Праекты павінны распрацоўвацца і ажыццяўляцца сумесна, улічваць пункты гледжання партнёраў. Яны павінны быць цікавымі для моладзі, і ў той жа час нацэльваць на дыялог паміж пакаленнямі – гутаркі з відавочцамі або з прызнанымі дзеячамі, напрыклад у галіне правоў чалавека або антыдыскрымінацыйнай працы, у праектах, прысвечаных сучаснасці.
Для сумеснай (працягласцю да аднаго года) працы над праектамі выдаюцца сродкі на правядзенне сустрэч і набыццё неабходных для рэалізацыі праектаў матэрыялаў. Акрамя таго, на бясплатным міжнародным падрыхтоўчым семінары ўдзельнікі атрымліваюць дапамогу як у пытаннях складання праекта, так і ў пытаннях методыкі працы над праектам і
кіраванні атрыманымі фінансавымі сродкамі.

Вынікі працы будуць ацэненыя ў 2010 г., 10 праектаў могуць дадаткова быць адзначаныя прэміямі.
Заяўка падаецца ў форме праекта. Фармуляр для гэтага знаходзіцца па адрасе www.europeans-for-peace.de. Тамсама ёсць і рэкамендацыі для распрацоўкі і планавання праектаў. Канец прыёму планаў праектаў – 15 студзеня 2009 г.. Праекты, выбраныя для падтрымкі, могуць быць рэалізаваныя паміж ліпенем 2009 і чэрвенем 2010 гг.

Падрабязней аб тэматыцы праектаў чытайце тут:
http://www.europeans-for-peace.de/c3view.php?sid=wbz8wb4e1Tw1zG3Uw33lYb3b3ebebwo33G3U3w2d&ieb=1223644443&c3p=174&c3l=ru&c3t=

Гэты артыкул размешчаны 11.10.08 08:04 у катэгорыі: - Ініцыятывы, - Арганізацыі, Cупольнасьць, Абвесткі, Арганізацыі, Навіны.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 14.10.08 09:41: mordovenkov [ ]

    Может не туда пишу, но как мне с админом этого сайта связаться?

  2. 15.10.08 12:28: vova-uvarov-8 [ ]

    Очень просто на словах а в деле, многое несоответсвует, не так всё радужно!

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline