Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал


Беларусы адзначылі 177 гадавіну нараджэньня кіраўніка паўстаньня 1863 года.

Мерапрыемствы прайшлі на малой радзіме Кастуся Каліноўскага - у Мастаўлянах Гарадзенскай вобласьці. Лідар арганізацыі «Беларуская нацыянальная памяць» Анатоль Міхнавец выказаў надзею, што хутка там з’явіцца месца, прысьвечанае памяці героя.

- У нас былі спробы гутаркі зь гаспадарамі пра тое, каб набыць зямлю ва ўласнасьць мець магчымасьць ушанаваць памяць Кастуся Каліноўскага. Крыўдна, калі прыязджаем сюды, а нам кажуць, што ніякіх помнікаў тут ня будзе. Спадзяюся, што такі помнік у хуткім часе з’явіцца, - сказаў ён.

Памяць нацыянальнага героя Беларусі ўшанавалі і ў Вільні. Мерапрыемства арганізавалі «Таварыства беларускай культуры ў Літве», асацыяцыя «Крывi» і Віленскае беларускае грамадзтва палітычных зьняволеных і ссыльных. Акцыя прайшла ля крыжа на месцы гібелі Кастуся Каліноўскага.

«У чалавека ёсьць два нараджэньні: для зямлі і неба. Цяпер мы стаім на месцы, дзе Кастусь нарадзіўся для вечнасьці ў той жа дзень, калі ён нарадзіўся для зямлі, для зямлі беларускай, за свабоду якой ахвяраваў сваім маладым жыцьцём. Гэта самая вялікая ахвяра, якую можа прынесьці чалавек на алтар айчыны, каб яна стала свабоднай. І гэтая ахвяра была прынятая, пра што сьведчыць тое, што сёньня мы маем Беларусь, хай яшчэ далёкую ад той, пра якую марыў рамантык і змагар Кастусь. Але мы ведаем, цудаў не бывае, і свабода нараджаецца ў крывавых пакутах. Яскравы прыклад гэтаму - сёньняшняя Украіна. І вечныя, прарочыя словы героя, што толькі тады мы станем свабоднымі, калі супакоіцца ўсходні сусед-агрэсар», - сказаў адзін з удзельнікаў акцыі.

Нагадаем, лідар нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў Літве і Беларусі нарадзіўся 2 лютага 1838 у маёнтку Мастаўляны на Гарадзеншчыне.

Паводле www.racyja.com
Падрыхтаваў Aleś LETA
licviny.info

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline