Аршанскі актывіст Ігар Казьмярчак атрымаў адказ на ліст у міністэрства (гл. у дадатку), дзе прасіў даць ацэнку дзеяньням адказных асобаў, якія дапусьцілі ў эфір СТВ інтэрвію з Максімам Марцінкевічам, вядомым прыхільнікам нэанацызму й фашызму.

Зь лісту намесьніка міністру вынікае, што ў праграме ўсяго толькі былі прадстаўленыя “розныя меркаваньні”.

“У праграме прыводзяцца розныя пункты гледжаньня на праблемы граху й самасуду, у якасьці адной зь іх прадстаўленая пазыцыя Максіма Марцінкевіча, – гаворыцца ў лісьце, падпісаным намесьнікам міністру інфармацыі Сяргеем Хільманам. Гэты адказ на свой зварот актывіст размясціў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

У звароце да міністэрства Ігар Казьмярчак падкрэсліваў, што ў праграме «Нам и не снилось. Рождённые верой. 2 серия» грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі Максім Марцінкевіч, які ў асяродку нэанацыстаў і сучасных прыхільнікаў фашызму вядомы пад мянушкай “Цясак”, быў паказаны ў якасьці экспэрту, “лідара грамадзкага руху”.

Вядома, што ён быў стваральнікам некалькіх грамадзкіх арганізацыяў, дзейнасьць якіх была забароненая на тэрыторыі Расеі пастановай суду як арганізацыяў фашыстоўскай ідэалёгіі. Сам Марцінкевіч тройчы прыгаворваўся судом да розных пакараньняў за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці, і на момант выхаду перадачы ў эфір 3 сьнежня 2014 году ён адбываў чарговае пакараньне ў калёніі.

Аршанскі актывіст адсачыў, што ў тэлеперадачы Максім Марцінкевіч паказаны двойчы: падчас самасуду, які ўчыніў разам са сваімі паплечнікамі, і з развагамі перад камэрай на тэму, што такое грэх. Гледачы бачаць на экране хлопца, апранутага ў майку з лягатыпам фірмы “White rex”, якая спэцыялізуецца на выпуску вопраткі для нэанацыстаў. У асартымэнце фірмы ёсьць і майкі з стылізаванай свастыкай.

Але С.А.Хільман піша, што “надпіс на майцы ня ўтрымлівае забароненай сымболікі”, што ў праграме “не было заклікаў да гвалту, прапаганды нацысцкай сымболікі й фашызму”. Адпаведна, намесьнік міністру ня бачыць парушэньняў Закону Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”.

На думку Ігара Казьмерчака, нельга дапускаць зьяўленьня на тэлебачаньні лідараў сучасных фашыстаў у якасьці экспэртаў ці аўтарытэтаў, бо гэта ўскосная прапаганды ідэяў адпаведнага кшталту й можа прывесьці да дэстабілізацыі міжнацыянальных і міжэтнічных зносінаў. Не кажучы ўжо пра тое, што дэманстрацыя меркаваньняў такіх “экспэртаў” абражае старэйшае пакаленьне, якое памятае апошнюю вайну супраць фашызму.

Адказ з міністэрства інфармацыі аршанскага актывіста не задаволіў – тым больш, што ён прыйшоў са спазненьнем: Ігар Казьмярчак чакаў яго больш за месяц.

ДАДАТАК:

Паводле spring96.org

Гэты артыкул размешчаны 26.01.15 18:54 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 28.01.15 00:10: Міністэрства інфармацыі лічыць выказваньні нэанацыста ў тэлеперадачы на СТВ нармальнай зьявай (дадатак) | Беларускі Праўны Партал [ ]

    […] licviny.info Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА, Беларускі Праўны Партал, […]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline