Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Перадкалядным канцэнртам клясычных музычных твораў сталіца Беларусі парадавала аматараў клясычнае музыкі рознага веку й разм з тым адзначыла дзень нараджэньня народнага мастака Беларусі, жывапісца, Івана Ахрэмчыка.

16 сьнежня 2014 году ў канцэртнае зале “Верхні Горад” у Гімназіі-Коледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка ў Менску прайшоў традыцыйны музычны перадкалядны канцэрт. Мерапрыемства адбылося дакладна ў 111-ты дзень нараджэньня беларускага мастака, у гонар якога названая дадзеная прыстыжная нацыянальная адукацыяйная ўстанова мастацтваў Беларусіі.

Канцэрт складаўся з 2 адзьдзяленьняў. У ім на працягу амаль 2 гадзінаў прагучала 19 музычных твораў Баха, Пракоф’ева, Шубэрта, Ліста, Біцыні, Вівальдзі, Моцарта, Чайкоўскага, Пучыні, Іцюральдэ, Алоўнікава, Глебава, Шпенёва. Гучалі розныя сьпевы, у тым ліку “Францускія калядкі” манахіні Юліаны. Выконваўся старажытны дывэртысмэнт М.Радзівіла… Калядны гімп XVIII стагодзьдзя “ADESTE FIDELES” ды “HODIE CHRISTUS NATUS EST” у выкананьні малодшага й дзіцячага хароў гімназіі-каледжа адпаведна адкрывалі кожнае з канцэртных адзьдзяленьняў.

Гледачы цёпла віталі выступоўцаў. На сьвята клясычнае музыкі й сьпеваў у канцэртную залю прыйшлі выхавацны розных клясаў музычных і харавых адзьдзяленьняў гімназіі, іхныя бацькі, пэдагогі, выкладчыкі й канцэртмайстры, шмат зь якіх ляўрэаты міжнародных конкурсаў па фортэпіяна ды іншых інструмэнтах, кіраўніці мастацкіх калектвываў, дырыжоры, выпускнікі музычнай кансэрваторыі Менску, некаторыя зь якіх таксама бралі актыўны ўдзел у канцэрце. У госьці да музыкаў у гэты дезнь таксама завіталі спэцыяльна запрошаныя госьці, сябры й родныя музыкантаў.

На канцэрце прысутнічала таксама й прадстаўніца Амбасады Францыі ў сталіцы Беларусі. Яна выступіла напрыканцы канцэрту зь цёплай прамовайю да ўсіх прысутных і ўручыла ўдзельнікам паказальнага цымбальнага аркестру фальклёрнага ансабля “Абярэг”, які завяршаў канцэртную праграму, памятныя сувэніры й калядныя падарункі (гл. фота).


















Алесь ЛЕТА
Фота: А.Лапіцкі

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline