Videa-Sieminar_Pravy_02З нагоды Міжнароднага Дня Правоў Чалавека Амбасада Каралеўства Нідэрляндаў і Фонд Res Publica Nova разам арганізуюць сэмінар “Правы Чалавека і Высокія Тэхналёгіi – абмен Нідэрляндскiм, Польскiм i Беларускiм досьведам”. Польскiя, Беларускiя й Нідэрляндскiя партнэры прымуць удзел у гэтым сэмінары, які адбудзецца ў ☆ Чацьвер 11 сьнежня ☆
☆ з 16.30 да 19.15 (паводле беларускага часу). ☆

☆ Мерапрыемства будзе весьціся па-беларуску і па-ангельску.

☆ Cэмінар будзе трансьлявацца ў Iнтэрнэце.

Амбасада Каралеўства Нідэрляндаў арганізуе трохбаковыя канфэрэнцыi па Беларусі кожны год у пэрыядзе часу, блiзкiм да Міжнароднага Дня Правоў Чалавека. Мы робім гэта для таго, каб праявіць салідарнасьць з краінай і для прасоўваньня інавацыйных падыходаў у абароне і прасоўваньнi правоў чалавека.

Праграма сэмінару паводле беларускага часу:

16.30-16.35 Прывiтальнае слова Яго эксэленцыі Пасла Паўла Бэкерса

16.35-16.45 Асноўная тэма i рамкi дэбатаў: Войцех Пшыбыльскi (Res Publica Nowa)

16.46-17.45 Сэсія I: На скрыжаваньні Правоў Чалавека і Высокіх Тэхналёгіяў: як актыўныя грамадзяне ўзьдзейнічаюць на дзяржаву інавацыйным чынам?

Miхал Джога (дырэктар па карпаратыўных справах, CEE’Region, Intel),

Дан Эйвуд (супрацоўнік палітычнага адзьдзелу, Дэпартамэнт правоў чалавека, МЗС Каралеўства Нідэрляндаў),

Арцём Канцавы (заснавальнік dev.by),

Яраслаў Лiпшыц (прэзiдэнт Modern Poland Foundation),

мадэратар Ганна Вуйцiк, Višegrad Insight

17.45-18.00 Перапынак

18.00-19.00 Сэсія I: Лічбавы інструмэнтар для дэмакратыі: як група асобаў ператвараецца ў грамадзкі рух?

Марк ван Эмбдэн Андрэс (дырэктар адвакацыйнай дзейнасьці, Elva Community Engagement),

Аляксей Чарняеў (старшыня IT Aid),

Ружа Жэплінская (прэзыдэнт Association 61),

Марэк Тушынскi (сузаснавальнік і арт-дырэктар Tactical Tech),

мадэратар Мацей Куземскi, Res Publica Nowa

19.00-19.15 Падсумаваньне

Таксама вы можаце ўстаўляць фукцыю трансляцыii й чату на сваiм сайце – адпаведныя спасылкі прыведзеныя ў дадатку й пад адрэcай:

w.borodzicz-smolinski@minbuza.nl/wojtek.borodzicz@gmail.com

Відэа трансляцыя будзе праводзіцца ТУТ:

Videa_Sieminar

Паводле Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
www.by.prava-by.info

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline