Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал
Катэгорыі: Cупольнасьць, Здароўе |

Дасьледаваньні паказалі, што найбольш «амаладжальнымі» прадуктамі зьяўляюцца чорны шакалад і кава.

Дасьледаваньне эўрапейскіх і амэрыканскіх навукоўцаў дапамагло вызначыць сьпіс з 20 прадуктаў, якія спрыяюць запавольваньню працэсаў старэньня ў арганізме й падаўжэньню жыцьця. Ён быў створаны на аснове зробленых у апошні час адкрыцьцяў, зьвязаных з біяхімічным мэханізмам старэньня клетак арганізма чалавека, перадае Healthinfo.

У прыватнасьці, у меню ўвайшлі магутныя антыаксыданты - чорны шакаляд, гарбата й кава. Усе яны багатыя поліфэноламі, якія валодаюць здольнасьцю аднаўляць пашкоджаныя клеткі й павялічваць час іхнага жыцьця.

Сьпіс таксама ўлучае яблыкі, чорную парэчку, чарніцы, брокалі, чарэшню, памідоры, гранаты, апэльсіны, персікі, слівы, маліну, чырвоны вінаград, чырвоную цыбулю, шпінат, клубніцы (трускаўкі) і хлеб ці шматкі з вотрубьем.

Спэцыялісты адзначылі, што калі мяса, рыба, малако ды злакавыя даюць арганізму неабходныя калёрыі, тлушчы й мінэралы, то гародніна й садавіна - біяхімічныя элемэнты, якія засьцерагаюць і падаўжаюць тэрмін жыцьця клетак.

Паводле Healthinfo

Катэгорыі: Cупольнасьць, Здароўе |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline