Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Новую скаргу пасьля паходжаньня этапу дасудовага абскарджваньня падалі жодзінскія правабаронцы ў суд горада Жодзіна. Скарга пададзеная ўжо пры новых абставінах - праваабаронцы атрымалі новы дакумэнтальны доказ невыканальнасьці патрабаваньняў выканкаму, з-за якіх штогод (у тым ліку і сёлета) сыстэматычна і безпакарана забараняюцца праваабарончыя пікетаваньні, парушаецца права грамадзянаў на мірныя сходы і свабоду выказваньня меркаваньня (гл. дакумэнт у фота).

Як паведамляе Беларускі Праўны Партал, правесьці перапіску з менскімі абласнымі адміністрацыямі МУС, УАЗ і ЖКГ, а таксама “Белпошты” (а разам з тым з Жодзінскім выканкамам і Менаблвыканкамам) прымусіла прыватнае вызначэньне судзьдзі Т.Трапашкі, якая раптоўна, пасьля поўнага вывучэньня прад’яўленых суду фактаў і дакумэнтальных сьведчаньняў правапарушэньняў з боку службовых асобаў у Жодзіне, вырашыла не выносіць рашэньне па сутнасьці пастаўленых перад ёй пытаньняў, а спыніла разгляд справы для праходжаньня працэдуры дасудовага абскарджваньня.

Аднак, падчас зваротаў у вышэйшыя інстанцыі выявіліся й новыя неправамерныя дзеяньні службоўцаў - на звароты ў месячны тэрмін не адказалі Жодзінскі выканкам, Менскі аблвыканкам і Ўпраўленьне ЖКГ Менаблвыканкаму.

Акрамя таго, праваабаронцы атрымалі важны для пацьверджаньня іхнай пазыцыі дакумэнтальны доказ, афіцыйны адказ з УУС Менаблвыканкаму (гл. фота), якім пацьведжана невыканальнасьць на парктыцы тых патрабаваньняў Жодзінскага выканкаму, па якіх штогод забараняліся заяўляемыя Аляксеем Лапіцкім і Сьвятланай Лапіцкай пікетаваньні - глядзі ніжэй.

Апошняя такая забарона пікетаваньня 04 жніўня 2014 году ў Жодзіне была атрыманая ад мясцовых уладаў на правядзеньне пікету, скіраванага на прыцягненьне грамадзкай увагі да праблемы наяўнасьці палітзьняволеных у Беларусі ды асуджанага на 6 год пазбаўленьня волі экскандыдата ў Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Мікалая Статкевіча, а таксама для выказваньня пратэсту супраць вайсковай расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.

Паказальным будзе заўважыць, што пасьля вынесенага 17.09.2014г. Жодзінскім судом адмоўнага адказу па скарзе да гэтага часу пратаколы паседжаньняў не падрыхтаваныя для належнага азнаямленьня, касацыйнае абскарджваньне з-за гэтага прыпыненае, а тры спробы заяўнікоў азнаёміцца з матэрыяламі справы не далі выніку - справа ў канцылярыі Жодзіснкага суду ды ў кабінэтах сакратаркі судовага паседжаньня, а таксама судзьдзі Т.Трапашкі пры гэтым адсутнічала…

Актуальнасьць праблемы падкрэсьлівае той факт, што Камітэт па Правах Чалавеку ААН у сваім нядаўнім рашэньні па справе № 2030/2011 “Палякоў супраць Беларусі” на сваёй 111 сэсіі какрэтна выказаўся па дадзеным пытаньні ды у п.8.3 дазенага рашэньня (гл. напрыканцы артыкулу, у скіраваным Ураду Рэспублікі Беларусь дакумэнце адзначае літаральна наступнае:

8.3
Камітэт адзначае, што абмежаваньні, накладзеныя на свабоду сходаў аўтара былі заснаваныя на палажэннях нутранага заканадаўства, і ўтрымлівалі цяжкія для выкананьня патрабаваньні, звязаныя з заключэньнем трох асобных пісьмовых дамоваў з трыма рознымі адміністрацыйнымі установамі, якія магуць зрабіць ілюзорнымі правы аўтара на дэманстрацыю. Дзяржава-удзельніца не змагла, аднак, прадставіць аргумэнты, чаму тыя, патрабаваньні былі неабходныя ў інтарэсах нацыянальнай бясьпекі або грамадзкай бясьпекі, грамадзкага парадку, аховы здароўя насельніцтва ды маральнасьці насельніцтва ці абароны правоў і свабодаў іншых. Акрамя таго, дзяржава-удзельніца не паказала, якім чынам адмова па запыце на дэманстрацыю ўтрымлівае прапарцыйнае ўмяшальніцтва ў права на мірныя сходы – г. зн., што гэта было найменшай навязанай мераю для дасягненьня мэты, якой імкнулася дасягнуць дзяржава-удзельніца, і што гэта было сувымерна інтарэсам дзяржавы-удзельніцы, якая дабівалась бясьпекі. … Адпаведна, Камітэт прыходзіць да высновы, што прадстаўленыя яму факты прывялі да парушэньня правоў аўтара ў адпаведнасьці з артыкулам 21.

Алесь ЛЕТА

На фота: Жодзінскі суд, а таксама Сьвятлана Лапіцкая й Аляксей Лапцікі, праваабронцы ПЦ “Вясна” у Жодзіне

Fota: Alaksiej Łapicki,
Lićviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline