08_695_img_95321Дзяды ў гэтым годзе не парадавалі колькасьцю ўдзельнікаў. Было надзвычай холадна й нешматлюдна.

Былі лідары розных палітычных партыяў, простыя грамадзяне, актывісты з Гомеля, Віцебску, Жодзіна … ды іншых гарадоў Беларусі.

За ходам санкцыянаванага ўладамі мерапрыемства назіралі валянтэры маніторынгавай групы праваабарончых арганізацыяў ПЦ “Вясна” і БГК.
Як і ў мінулыя гады без правакацыяў не абыйшлося. Самі ахоўнікі правапарадку перапранутыя ў цывільнае, знаходзячыся напрыканцы калёны, таксама паводзілі сябе часам надзвычай правакацыйна - яны ў літаральным сэнсе хамілі ды мацюкаліся ў адказ на звароты грамадзянаў да іх, чым абражалі ўдзельнікаў памінальнага шэсьця ў Курапаты.

Такім чынам, некаторыя з прадстаўнікоў праваахоўных вораганаў,  якім выпада доля не разганяць, а ахоўваць мірны сход грамадзянаў, як бы падкрэсьлівалі такімі паводзінамі, што знаходзяцца “па іншы бок барыкадаў”, хоць і вымушаныя ійсьці ў калёне па загадзе. Было бачна, што самі ж яны гатовыя ў любое імгненьне ды па малейшай падставе (у тым ліку, правакуючы сытуацыю) ужыць фізычную сілу супраць дэманстрантаў.

Размовы з арганізатарамі мерапрыемства паказалі, што заяўка на “Дзяды” падавалася без прыкладаньня дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі й камунальнікамі. І гэта даволі дзіўнае выбарнае адступленьне ўладамі ад ужваемай паўсюдна практыкі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Так, падчас вырашэньня пытаньня аб дазволе ўлады сустракаліся з арганізатарамі й прапаноўвалі рабіць аплату, але арганізатары як звычайна ў такіх выпадках адмовіліся, спаслаўшысь на адсутнасьць такой неабходнасьці ды “ўласныя сілы”.

Ня гледзячы на гэта, мерапрыемства, як звычайна, не забаранілі, і яго суправаджала шмат супрацоўнікаў УВД у цывільным, а  таксама былі прадстаўнікі міліцыі ў форме. Аднак, дзіўным чынам, гэта, таксама ж як звычайна, не гарантавала бясьпеку ўдзельнікам шэсьця. Бо, як паведамляюць СМІ, самімі супрацоўнікамі ў штацкім рабіліся спробы правакаваньня сытуацыі й нападу на ўдзельнікаў мірнага сходу …

У любым выпадку, практыка ўладаў у дачыненьні да мерапрыемстваў, замаўляемых КХП БНФ адрозьніваецца ад той, якая ўжываецца ў дачыненьні да іншых арганізацыяў, грамадзянаў і партыяў у рэгіёнах краіны. Акрамя таго, адрозьнеьне тычыцца і іншых неафіцыйных сьвяточных датаў, напрыклад, Дня Волі на 25 сакавіка. З гэтага можна зрабіць выснову, што ўлады дзейнічаюць не па законе і аднолькавым для ўсіх, зразумелым праўным алгарытме, а па нейкай адным ім вядомай мэтазгоднасьці (ці то ідэалягічна, ці то палітычнай…). Бо той жа партыі КХП БНФ (якой заўсёды дазваляецца праводзіць шэсьце ў Курапаты на “Дзяды”) улады практычна ніколі не задавальняюць заяўкі на правядзеньне Дня Волі 25 сакавіка, калі іншыя арганізацыі (арг-камітэты) такія дазволы практычна заўсёды атрымліваюць.

У гэтай сувязі можна назіраць сыстэмную тэндэнцыю падзелу датаў і мерапрыемстваў паміж рознымі палітычнымі структурамі, а таксама заангажавана-прадказальную й зусім няпраўную пазыцыю ўладаў, якая скіраваная на падзел апазыцыйных палітычных сілаў у краіне і на адвольныя забароны мірных сходаў у рэгіёнах, спасылаючыся на фактычна антыканстытуцыйныя мясцовыя парадкі й неабходнасьць заключаць платныя дамовы з міліцыяй, мэдыкамі ды камунальнікамі да падачы заяўкі на мерапрыемства. І гэта можна патлумачыць толькі адным - звычайным інтарэсам кіруючага ў Беларусі рэжыму, інтарэсам самазахаваньня пры любых умовах. І гэта, нажаль, вышэй за любы канстытуцыйны лад і правапарадак. Гэта вышэй за закон і права, вышэй за Канстытуцыю.

ФОТАРЭПАРТАЖ (Фота: А.Лапіцкага)


















Ахова дэманстрантаў альбо правакатары?



***










Алесь ЛЕТА

Fota: A.Łapickі,
Lićviny-INFA

Гэты артыкул размешчаны 03.11.14 02:01 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 26.11.14 01:54: Report on the monitoring of “Dziady-2014” | Belarusian Legal Portal [ ]

    [...] spring96.org and Lićviny-INFA Prepared by Ales LETA, Belarusian Legal Portal, http://www.by. [...]

  2. 28.10.16 02:11: Шэсьце й мітынг на “Дзяды” – спосаб папаўненьня дзяржбюджэту? (дакумэнт, фота) | Жодзінскі Інфармацыйны Партал [ ]

    [...] ў выглядзе штрафаў. Так, напрыклад, у 2014 годзе пасля правядзення шэсця ў Менску, мітынгу ў Курапатах 2 лістапада і [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline