28.10.2014 у новым офісе інтэрнэт-парталу tut.by першы Беларускі Прэс-Клюб правёў у Менску сустрэчу з Энджолі Лістан (Enjoli Liston), намесьніцай рэдактару сусьветнай сеткі брытанскай газэты Гардыен (The Guardian), якая выступае ў ролі партнэра беларускага інтэрнэт-выданьня Charter97.org.

На сустрэчу сабраліся блізу 50 журналістаў з розных беларускіх выданьняў, якія таксама былі зацікаўленыя ідэяй пашырэньня прысутнасьці беларускай тэматыкі ў замежных СМІ.

сп. Энджолі Лістан (на заглаўным фота) распавяла пра ўтварэньне 5 месяцаў назад першай лічбавай навіновай арганізацыі на падмурку выданьня The Guardian, якая будзе імкнуцца разьвівацца на ўсіх магчымых мультымэдыйных плятформах, каб данесьці да людзей інфармацыю. Бачыцца, што гэта будуць асбалютна розныя формы падачы інфармацыі, пачынаючы зь відэа ды сканчваючы сацыяльнымі сеткамі ды камэнтарамі пад артыкуламі, а таксама любыя магчымыя крэатыўныя інфармацыйныя плятформы, якія толькі магчыма прыдумаць.

“Асноўнай мэтаю новаўтворанай такім чынам Сеткі Новы Ўсход брытанскай газэты “The Guardian” будзе пашырэньне інфармацыі ў заходніх СМІ пра краіны постсавецкага рэгіёну Эўропы. Задачамі новай сеткі ёсьць – неабходнасьць больш дакладнага асьвятленьня падзеяў у краінах, бо гэта ёсьць важным ва ўмовах больш палярызаванай інфармацыйнай прасторы пасьля падзеяў ва Ўкраіне, а таксама для навядзеньня мастоў паміж двума палюсамі й вывучэньня тых шэрых зонаў, якія існуюць паміж імі. Акрамя таго, ставіцца задача, каб у асьвятленьні падзеяў у адзначаных краінах удзельнічалі журналісты менавіта з гэтых краінаў”, – адзначыла ў сваёй прамове сп. Энджолі.

Пасьля прэзэнтацыі сеткі выданьня, прагучалі адказы на канрэтныя пытаньні журналіскай аўдыторыі. У часе дыскусыі адбыўся абмен думкамі. Паміж двума працоўнымі панэлямі й пасья асноўнай частцы сустрэчы паміж журналістамі й прадстаўніцаю замежнага СМІ адбыліся камунікацыі ў нефармальнай абстаноўцы за кубкам гарбаты ці бакалам віна.





















17 – 02





Fota: A.Łapickі,
Lićviny-INFA

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline