Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Жодзінцы адзначылі дзень салідарнасьці зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю.

Мясцовы ўлады Жодзіна забаранілі пікет. Але так сваеасабліва, што заяўнікі дагэтуль не атрымалі аніякага дакумэнтальнага адказу з выканкаму”, - адначае адказны за падрыхтоўку правядзеньня пікетаваньня Аляксей Лапіцкі. Пры гэтым, з словаў кіраўніцы ідэалягічнага адзьдзелу Ірыны Карповіч (па тэлефоне) адмова ў пікетаваньні адсылалася праваабаронцам яшчэ 28.07.2014 замоўным лістом і нават з уведамленьнем. Такім чынам, можна сабе ўявіць, як гэтая замоўная карэспандэнцыя з выканкаму праз Жодзінскі Галоўпаштампт (які знаходзіцца ў 5 хвілінах хадзьбы ад заяўнікоў) дагэтуль рухаецца да адрасату й ня можа да яго трапіць … (!?).

Тым ня менш, у сувязі з забаронаю мерапрыемства праваабаронцы вымушана адмянілі пікетаваньне, якое плянавалася ў падтрымку Мікалая Статкевіча ды іншых палітвязьняў, а таксама супраць расейскай вайсковай агрэсіі ва Ўкраіне. У гэты дзень яны сустрэліся ды апранулі цішоткі з надпісамі “Маю права на мірныя сходы!” Некаторыя зь іх выйшлі на вуліцы гораду БелАЗаў і некалькі гадзінаў да позьняга вечара каталіся на роварах, сустракаліся й размаўлялі зь мінакамі, знаёмымі, дзяліліся інфармацыяй… Некаторыя прайшліся па горадзе пешу ці займаліся падрыхтоўчымі ды камэральнымі працамі, забясьпечваючы інфармацыйную падтрымку салідарным дзеяньням у дзень міжнароднай салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі ды беларускай грамадзянскай супольнасьцю.

Нагадаем, што 3 гады назад у гэты дзень быў арыштаваны вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які выйшаў па амністыі і ўжо зараз на волі. Пасьля арышту праваабаронцы міжнародная супольнасьць абвясьціла дату 04 жніўня міжнародным днём салідарнасьці з палітвязьнямі й грамадзянскай супольнасьцю Беларусі. На сёньняшні дзень у турмах рэжыму па палітычных матывах застаюцца разам з экскандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Мікалаем Статкевічам яшчэ 6 вязьняў сумленьня.















Алесь ЛЕТА

Фотарэпартаж А.Лапіцкага

Гэты артыкул размешчаны 05.08.14 00:46 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 26.09.14 16:27: ANDREY KACHEUSKI [ ]

    СЛАВА ГЕРОЯМ !!
    ТРЫМАЙЦЕСЯ АЛЯКСЕЙ І СВЯТЛАНА
    ВЫ ПРЫКЛАД САПРАЎДНАЙ МУЖНАСЦІ І АДВАГІ
    ПРАЎДА ЗА ВАМІ І ВАШЫМІ АДНАДУМЦАМІ

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline