Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Такое пытаньне насамрэч паўстала сёньня ў Жодзінскім Галоўным паштовым адзьдзяленьні, калі туды па сваіх тэрміновых справах завітаў мясцовы праваабаронца Аляксей Лапіцкі, каб аплаціць дзяржпошліну за наглядную скаргу ў Менскі абласны суд і адправіць па прызначэньні належную паштовую карэспандэнцыю.

Спачатку, атрымаўшы ад праваабаронцы пісьмовыя дадзеныя рэквізытаў Беларусбанку для аплаты дзяржпошліны па нагляднай скарзе, адна з супрацоўніц пошты, Марыя Ачыпоўская, верагодна, нешта не зразумеўшы па-беларуску, адмовілася афармляць плацёж у Беларусбанк з тлумачэньнем “Жодзінскі Галоўпаштампт не працуе” - увага - “з такімі банкамі”.

Каб пералічыць неабходныя грошы прыйшлось запамятаць пра “адно вакно”, бегчы праз дождж у суседні, як раз той жа “Беларусбанк” ды адстаяць у ім чаргу. Аднак, пасьля вяртаньня на пошту, ужо пры адпраўленьні самой карэспандэнцыі, замаскіяваная праблема зноў пра сябе нагадала.

Так, на пытаньне пра наяўнасьць паштовых капэртаў фармату А5 для адсылкі лістоў, аніводная з касірак не здолела адказаць адэкватна. Адказ быў зноў: “няма”. Аднак, праз хвіліну-другую капэрту ўсё ж набыць удалося менавіта ў іх. Перакладчыкі знайшліся сярод кліентаў, якія патрумачылі супрацоўніцы пошты Марыі Іарданскай, што ад яе патрабуецца.

У адказ апошняя, адзначыла прыкладна наступнае: “Трэба размаўляць як усе. Я нарадзілася не ў Беларусі й не разумею на беларускай мове. Ды й навогул, я й не павінна яе ведаць! Навошта мне гэта?!”

Далей была, як кажуць, “праца над памылкамі”… - тлумачэньне абавязкаў супрацоўнікаў беларускай пошты, якія працуюць з кліентамі ў Беларусі.

Дзіва, бо прыгоды на гэтым ня скончыліся. Усё толькі распачыналася. Сапраўды, ужо вельмі хутка беларускамоўнаму кліенту Жодзінскага паштовага сэрвісу прыйшлося атрымаць новую “порцыю адрэналіну” у іншым акенцы адзьдзяленьня пры адпраўленьні самой карэспандэнцыі.

Пасьля аплаты ды афармленьня карэспандэнцыі “замоўным лістом” зноў паўстала моўнае пытаньне - разам з квітанцыяй і рэштаю Аляксей Лапіцкі атрымаў яго абратна. Калі ён прапанаваў усё ж прыняць капэрту з паперамі, у яго яе ўзялі, але пры гэтым безапэляцыйным тонам нагадалі: “вы маглі б ўжо й самі гэта ўсё дзе-небудзь у паштовую скрыню кінуць…” Як кажуць, камэнтары залішнія.

Падчас далейшага атрыманьня асабістых дадзеных з “аднамоўных касірак”, пры так званай вымушанай камунікацыі зь імі, прыйшлося сутыкнуцца з дадатковай праблемаю. Дужага выгляду сярэдніх гадоў дзяцюк, які пачуў спрэчку й беларускую мову, вырашыў выступіць у абарону “сабе падобных” і зьвярнуўся да беларускамоўнага апанэнта наступным чынам:

- А вы, што хаціце, каб у нас было так, як у сябе “хахлы” зрабілі?! Паглядзіце, што там сёньня “праісходзіць”!

- А вы што самы галоўны “кацап” тут? Ці проста так… за “кацапаў”? Чаму вы так свабодна дазваляеце сабе абразы ў бок нашых суседзяў укарінцаў?! Хто вам гэта дазволіў? Ды й з чаго вы ўзялі, што ўкраінцы “ўсё гэта” самі сабе “стварылі”, а не ім гэта сёньня штодня “ствараюць” як раз з “братэрскага ўсходу”?!

У адказ - было глыбокае маўчаньне… Ціха, як у “падбітым танку”.

Як адзначае Аляксей Лапіцкі: “Пасьля такіх дыялёгаў прыйшлося “глытаць таблеткі” й патрабаваць для адпаведнай заявы “Кнігу заўвагаў і прапановаў” у адміністратаркі паштовага адзьдзяленьня Зосі Навіцкай“. (гл. фота)

Апошняя таксама, як аказалася падчас размовы, так і не разумее, чаму падначаленыя ёй касіркі, якія працуюць на Жодзінскім Галоўпаштампце, павінны ведаць беларускую мову (!?).

Застаецца спадзявацца, што высокае начальства Жодзінскага Галоўпаштампту разумее крышачку болей. Хацелася б верыць у тое, што беларускае заканадаўства, якім бы яно ні было кепскім, на гэты раз абавязкова спрацуе, а “прыежджыя супрацоўніцы” - альбо пройдуць неабходныя моўныя курсы, альбо атрымаюць іншыя “інструмэнты працы” й “пасады” ды дзе-небудзь у іншым месцы зоймуцца прыдатнай працай, наўпрост не зьвязанай з моўнай камунікацыяй і кантактамі з кліентамі.

Дык ці абавязаны, навогул, прыежджыя вучыць беларускую мову, калі яны атрымалі грамадзянства, жывуць і працуюць у Беларусі?!






06_695_apr_img_6067


Паводле prava-by.info
Алесь ЛЕТА
Фота А.Лапіцкага

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline