Усьлед за менскім гарвыканкамам, які забараніў правядзеньне народнага сьвята ў сталіцы Беларусі, улады горада аўтазаводцаў Жодзіна, які знаходзіцца ў наўпростым абласным падпарадкаваньні, таксама адмовіліся ад правядзеньня Купальля ў горадзе.

Чым гэта ўсё тлумачыцца, невядома. Аднак па мясцовым тэлеканале ў бягучым радку абвестках, дадзеная інфармацыя тэрмінова даводзіцца да ўсіх мясцовых тэлегледачоў.

Такім чынам, сапраўды цёплыя летнія дні ў горадзе БелАЗаў народны абрад і вадаёмы апынуліся пад забаронай. Што за гэтым стаіць і каму гэта выгодна? Навошта забараняць традыцыі? Дзеля якой мэты й ці магчыма іх забараніць навогул… – адкажа час.

А пакуль маем, што маем. І канстатуем – не ўсё так добра, як малююць прапагандысты, у нашым цалкам залежным ад суседзяў “каралеўстве”

Фота з Купальльля, якое адбывалася ў Жодзіне летась можна убачыць тут

Алесь ЛЕТА

Фота А.Лапцкага

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline