Прэзыдэнт Расеі зрабіў шэраг заяваў, якія пацьвярджаюць учыненьне ім крымінальных злачынстваў.

Пра гэта піша ў сваім блогу Андрэй Іларыёнаў – былы дарадца Уладзімера Пуціна.

Ён прыводзіць словы прэзыдэнта Расеі, якія прагучалі 24 чэрвеня на прэс-канфэрэнцыі ў Вене. (далей – правапіс першакрыніцы)

Уладзімір Пуцін, у прыватнасці, сказаў: «Так, я не буду хаваць, я ўжо пра гэта казаў, мы выкарыстоўвалі нашыя ўзброеныя фарміраванні для таго, каб забяспечыць свабоду волевыяўлення крымцаў, выкарыстоўвалі блакаванне некаторых узброеных фарміраванняў украінскага войска»

Андрэй Іларыёнаў адзначае, што названыя дзеянні ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі, у тым ліку «блакаванне некаторых узброеных фарміраванняў украінскага войска», а таксама наступная анэксія АР Крым і горада Севастопаль, якія належалі Украіне, падпадаюць пад крытэры агрэсіі згодна з вызначэннем агрэсіі, зацверджаным Рэзалюцыяй 3314 (ХХIХ) Генеральнай асамблеі ААН ад 14 снежня 1974 г:

Вызначэнне агрэсіі

Зацверджана рэзалюцыяй 3314 (ХХIХ) Генеральнай Асамблеі ААН ад 14 снежня 1974 г.

Артыкул 3

Любое з наступных дзеянняў, незалежна ад аб’яўлення вайны, з улікам і ў адпаведнасці з палажэннямі артыкула 2, будзе кваліфікавацца ў якасці акту агрэсіі:

– уварванне або напад узброеных сіл дзяржавы на тэрыторыю іншай дзяржавы або любая ваенная акупацыя, якi б часовы характар яна не насіла, якая з’яўляецца вынікам такога ўварвання або нападу, або любая анэксія з ужываннем сілы тэрыторыі іншай дзяржавы або часткі яе;

– напад узброенымі сіламі дзяржавы на сухапутныя, марскія або паветраныя сілы, або марскія і паветраныя флаты іншай дзяржавы;

– прымяненне ўзброеных сіл адной дзяржавы, якія знаходзяцца на тэрыторыі іншай дзяржавы паводле дамовы з дзяржавай, якая прымае, у парушэнне ўмоў, прадугледжаных у пагадненні, або любы працяг іхняга знаходжання на такой тэрыторыі пасля спынення дзеяння пагаднення;

– засылка дзяржавай або ад імя дзяржавы ўзброеных банд, груп, ірэгулярных сіл ці наймітаў, якія здзяйсняюць акты прымянення ўзброенай сілы супраць іншай дзяржавы, якія носяць такі сур’ёзны характар, што гэта раўнасільна пералічаным вышэй актам, або ейны значны удзел у іх.

Таксама Андрэй Іларыёнаў цытуе артыкул 5 дакумента.

«1. Ніякія меркаванні любога характару, няхай гэта будзе палітычнага, эканамічнага, ваеннага або іншага характару, не могуць служыць апраўданнем агрэсіі.

2. Агрэсіўная вайна з’яўляецца злачынствам супраць міжнароднага міру. Агрэсія цягне за сабой міжнародную адказнасць.

3. Ніякае тэрытарыяльнае набыццё або адмысловая выгада, атрыманыя ў выніку агрэсіі, не з’яўляюцца і не могуць быць прызнаныя законнымі», – гаворыцца ў ёй.

«Аднабаковае выкарыстанне ўзброеных сіл, «іншых мер сілавога ўздзеяння, уключаючы ўзброеную агрэсію» за межамі Расейскай Федэрацыі «ў абыход Статута ААН і Рады Бяспекі ААН» адназначна асуджаецца Канцэпцыяй знешняй палітыкі Расейскай Федэрацыі, зацверджанай крыху больш за год таму назад, 12 лютага 2013 году», – падкрэслівае былы дарадца Пуціна.

Ён адзначае, што планаванне, падрыхтоўка, развязванне і вядзенне агрэсіўнай вайны таксама кваліфікуецца ў якасці цяжкага злачынства дзейным Крымінальным кодэксам Расейскай Федэрацыі.

«Такім чынам Уладзімір Пуцін публічна пацвердзіў як свой, так і сваіх калег у расейскім кіраўніцтве непасрэдны ўдзел у развязванні і вядзенні агрэсіўнай вайны супраць Украіны, г.зн. у здзяйсненні цяжкіх злачынстваў супраць міжнароднага міру, што прыводзіць да як міжнароднай адказнасці, так і адказнасці паводле арт. 353 Крымінальнага Кодэкса РФ»
, – піша Андрэй Іларыёнаў.

Паводле charter97.org

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline