Беларускамоўныя салігорцы падтрымалі ініцыятыву праваабаронцы Гары Паганяйлы па абароне беларускай мовы ад дыскрымінацыі й накіравалі адпаведныя звароты ў Канстытуцыйны суд.

Як вядома, 13 красавіка 2014 году набыў моц Закон “Аб канстытуцыйнай судавытворчасьці”, які прыйшоў на зьмену ранейшай рэдакцыі Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”. Упершыню права зьвяртацца ў Канстытуцыйны Суд для ўзбуджэньня вытворчасьці па справах аб выпраўленьні ў заканадаўстве прабелаў, выключэньня ў ім калізіяў і праўнай нявызначанасьці атрымалі грамадзяне й грамадзкія аб’яднаньні. Каб пазбавіцца калізіяў у заканадаўстве аб мовах і зьявілася ініцыятыва юрыдчынага экспэрта Беларускага Гэльсынскага Каміэтэту Гары Паганяйлы.

Ідэя была актыўна падтрыманая Рабочай групай Асаблеі НДА Беларусі. У сеціве і на Беларускім Праўным Партале былі зьмешчаныя адпаведныя мэтадычныя рэкамэндацыі й зварот, які кожны жадаючы можна самастойна накіраваць у Канстытуцыйны Суд. Гэткай магчымасьцю скарысталіся й некаторыя жыхары Салігоршчыны, дадаўшы ў зварот прыклады дыскрымінацыі беларускамоўных у сваім рэгіёне. Сярод падпісантаў ёсьць і вядомыя ў Салігорску грамадзкія дзеячы - Уладзімер Шыла, Леанід Мархотка, Аляксей Валабуеў, Рыгор Астапеня.

Паводле spring96.org

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline