Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал
ne_aes1

Да ўгодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС актывісты з Наваполацка і Віцебска запланавалі правядзеньне пікетаў.
Чацвёра прадстаўнікоў КХП БНФ накіравалі заяўку на правядзеньне пікета 26 красавіка ў адміністрацыю Чыгуначнага раёна Віцебска. Месца правядзеньня – з адмыслова вызначаных дзеля гэткіх мэтаў, Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў.

Арганізатары хочуць нагадаць землякам пра трагічныя наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС і ўшанаваць подзьвіг герояў-ліквідатараў. Таксама яны маюць на мэце публічна выказаць сваё адмоўнае стаўленьне да будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі.

Як паведамляе сайт vitebskspring.org, у сваёй заяўцы актывісты асобна просяць улады не зважаць на рашэннье Віцебскага гарвыканкаму ад 10 ліпеня 2009 года «Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску», а кіравацца непасрэдна законам Беларусі «Аб масавых мерапрыемствах» і Канстытуцыяй. Бо згаданае рашэньне фактычна робіць немагчымым рэалізацыю жыхарамі горада сваіх правоў на свабоду выказваньня думак і на свабоду мірных сходаў, патрабуючы ад арганізатараў масавых акцый заключаць дамовы са службамі ЖКГ, медыкамі і праваахоўнікамі.
Дамовы, якія патрабуюць улады Віцебску, не ўдалося заключыць яшчэ нікому з апазыцыянераў за амаль 5 гадоў дзеяньня рашэньня гарвыканкаму.

Паводле сайта freeregion.info , заяўку на акцыю ў Наваполацку падаў актывіст аргкамітэту па стварэньні грамадскага аб’яднаньня «Свободный регион» Яўген Парчынскі. Пікет такчама запланаваны на 26 красавіка, і гэтая акцыя “будзе мець і экалагічны, і палітычны характар. Бо аварыя на Чарнобыльскай АЭС была не толькі тэхнагеннай катастрофай, але і палітычнай праблемай, створанай савецкім рэжымым, які доўгі час хаваў наступствы Чарнобыля”. Таму акцыю наваполацкія дэмакраты хочуць правесьці пад лозунгамі «Свобода. Правда. Справедливость».

Паводле spring96.org

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline