Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Папулярызаваць беларускую мову вызваўся чарговы спартоўца. Гэтым разам, прома-ролік на мове запісаў чэмпіён сьвету па муай-тай, заслужаны майстар спорту Дзяніс Ганчаронак. Прэзентацыя беларускамоўнага відэа з англамоўнымі субцітрамі заплянаваная на 8 сакавіка, яна пройдзе ў Лас-Вэгасе, дзе беларускія спартоўцы выступяць у грандыёзным шоў Kickboxing Empire 2.

Менавіта там з удзелам Дзяніса, Паўла Турука й знакамітага тайбаксёра Віталя Гуркова пройдзе байцоўскае шоў.

Раней беларускамоўныя ролікі запісалі кікбаксёр Віталь Гуркоў, які літаральна месяц таму стаў чэмпіёнам сьвету па муай-тай у вэрсыі даблью-бі-эс, а таксама форвард нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі ды барысаўскай каманды БАТЭ Віталь Радзівонаў.

«Кожны чалавек - спартовец або ваяр - павінен паважаць і памятаць мінулае, гісторыю і традыцыі продкаў. Іх дух зробіць цябе пераможцам», - кажа заслужаны майстар спорту Беларусі.

Відэа можна ўбачыць ТУТ:

http://youtu.be/5nJyrFKDwhA

Паводле Радыё Рацыя й сharter97.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline