Барыс Звоскаў

Барыс Звоскаў

Барыс Звозскаў нарадзіўся 26 лютага 1949 года ў Белогорску (Расея). Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «інжынэр», Вышэйшыя міжнародныя курсы па абароне правоў чалавека.

З 1990-х гадоў Звоскаў пачаў актыўна займацца праваабарончай дзейнасьцю, практычнай абаронай у палітычна матываваных судовых працэсах, прымаў удзел у экспэртызе шэрагу законапраектаў. З 1998 года займаўся прававым асьвятленьнем у кірунку прэвентыўнай праваабароны.

Праваабаронца вельмі шмат працаваў з журналістамі і грамадзянскімі актывістамі па пытаньнях абароны ў адміністратыўных і крымінальных працэсах. Унёс вялікі ўклад у асьвятленьне дыі адукацыю па пытаньні правоў чалавека сярод моладзі, юрыстаў, журналістаў і праваабаронцаў. У 2008 годзе стаў ляўрэятам прэміі “Праваабаронца года - 2008″.

З самага пачатку Барыс Звозскаў быў сярод ініцыятараў і актыўных удзельнікаў працэсу стварэньня й затым разьвіцьця Беларускага дома правоў чалавека, з 2007 па 2010 быў прэзыдэнтам ДПЧ. 31 ліпеня 2013 году была афіцыйна зацьверджаная новая назва беларускага ДПЧ у ВільніБеларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава.

Праваабаронца пайшоў з жыцьця ў чэрвені 2012 году пасьля цяжкай і працяглай хваробы.

Паводле spring96.org

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline