Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Вялікі мітынг, у якім па розных ацэнках удзельнічала да 1,5-2 тысячаў варшавянаў і гасьцей сталіцы Польшчы адбыўся ў нядзелю 23.02.2014г. на Замкавым пляцы ў Варшаве.

Цудоўным сонечным днём на мітынгу салідарнасьці з Украінай перад грамадзянамі выступалі такія вядомыя і паважаныя асобы, як прэзыдэнт Фонду міжнароднай салідарнасьці Кшыштаф Станоўскі, украінскі журналіст Віталь Портнікаў, беларускі апазыцыйны палітык Вячаслаў Сіўчык (прадстаўнік Беларускага цэнтру ў Кіеве), украінскія, польскія і венесуэльскія актывісты.

Гучалі лёзунгі “Сёньня Кіеў - заўтра Менск!”, “Разам і да канца!”. Луналі ўкраінскія, беларускія, польскія, летувіскія сьцягі, а таксама сьцяг Эўразьвязу.

Сярод прысутных варшавянаў можна было бачыць і беларусаў, і украінцаў, студэнцкую моладзь і прадстаўнікоў Беларускага цэнтру ў Варшаве.
У руках дэманстрантаў былі бачныя й плякаты з заклікамі вызваленьня палітычных вязьняў ва Ўкраіне, бацькі й сына Паўлічэнкаў.

Пасьля мітынгу шматлікія ягоны ўдзельнікі скіраваліся з транспарантамі й сьцягамі да Украінскай Амбасады ў Варшаве.


03-695m_p2230782




Алесь ЛЕТА
Фота: Ян Лапіцкі

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline