Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Мікола Дземідзенка

22 лютага актывістаў затрымалі на ўкраінскай мяжы, паставілі штампы на забарону ўезду на тэрыторыю Украіны на 5 год і адвезьлі на беларускі бок. Пасьля на мяжы зьявіліся міліцыянты, якія затрымалі хлопцаў за тое, што тыя нібыта лаяліся матам.

Увесь гэты час актывісты знаходзіліся ў Ельскім РАУС. На іх складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні, падмацаваныя пяцьцю рапартамі міліцыянтаў і пратаколамі апытаньня двух іншых затрыманых у РАУС.
Мікалай Дземідзенка й Зьміцер Крэмянецкі адмаўляюць сваю віну.

Сёньня ў 14.00 пачаўся суд, справу разглядае Цалкоў Іван Пятровіч.
15.30 - Пачаўся допыт сьведкаў.
17.50 - рашэньне суду - арышт на 10 сутак і Дземідзенку і Крэмянецкаму.

***
Нагадаем, падчас папярэдняга візыту на Майдан (10-20 сьнежня) з хлопцаў узялі падпіску аб няўдзеле ў пратэстных акцыях на тэрыторыі Украіны.

Паводле http://spring96.org/be/news/69331

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline