14 лютага, у Дзень усіх закаханых, офіс польскага эўрапарлямэнтарыя Марэка Мігальскага выказвае сваю салідарнасьць са Свабоднай Беларусьсю - зь беларускімі палітычнымі вязьнямі й грамадзянскай супольнасьцю.

«Сёньня падзеі ва Украіне ды Расеі засланілі сытуацыю ў Беларусі. Менавіта таму мы яшчэ раз хочам паказаць, што мы памятаем пра Беларусь і мы разам з усімі тымі, хто яе любіць і жадае ёй свабоды і дэмакратыі», - адзначае дэпутата Эўрапейскага Парлямэнту Ганна Бяляс, памочнік Марэка Мігальскага.

У рамках акцыі створаны адмысловы профіль на Фэйсбуку, у якім ініцыятары акцыі інфармуюць аб арганізацыях і асобах, якія далучыліся да кампаніі й якія выказалі сваю салідарнасьць зь Беларусьсю. На профілі таксама будзе публікавацца інфармацыя пра іншыя кампаніі і акцыі салідарнасьці зь беларускай грамадзянскай супольнасьцю.

Таксама арганізатары акцыі просяць усіх зьмяніць сваю аватарку ў сацыяльных сетках на лога акцыі й дасылаць ім свае фота зь бел-чырвона-белым сьцягам - сымвалем Вольнай Беларусі. «Хочам, каб гэта быў наш знак салідарнасьці зь Беларусьсю!»

Паводле spring96.org

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline