Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Алесь Бяляцкі, за кратамі ў зале паседжаньня

Алесь Бяляцкі, за кратамі ў зале судовага паседжаньня, Менск

10 лютага міжнародная арганізацыя Front Line Defenders прадставіла беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага - першага з шасьці фіналістаў 10-й штогадовай прэміі Front Line Defenders для праваабаронцаў у небясьпецы, якая ўручаецца ў супрацоўніцтве зь мэдыясеткай «Аль-Джазіра».

«Алесь Бяляцкі зьяўляецца старшынём адной з найбуйнейшых праваабарончых арганізацыящ Беларусі - праваабарончага цэнтру “Вясна”. Цэнтар змагаецца супраць сьмяротнага пакараньня, катаваньняў і жорсткага абыходжаньня, адстойвае інтарэсы палітвязьняў. Арганізацыю прымусова зачынілі ў 2003 годзе, забараніўшы ёй мець банкаўскія рахункі ў Беларусі. Зараз яе сябры адкрытыя для крымінальнага перасьледу за працу ў незарэгістраванай арганізацыі. Пасьля Алеся арыштавалі за тое, што яго асабістыя банкаўскія рахункі ў Летуве й Польшчы выкарыстоўваліся для фінансаваньня праваабарончай дзейнасьці арганізацыі ў Беларусі. 24 лістапада 2011 году яго прысудзілі да чатырох з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму за «заніжэньне падатковай базы, што пацягнула прычыненьне шкоды ў асабліва буйным памеры», - гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі.

У гэтым годзе на прэмію Front Line Defenders было вылучана 110 праваабаронцаў з 51 краіны. Ляўрэята прэміі абярэ журы, у склад якога ўваходзяць дэпутаты Ірляндскага ды Эўрапейскага парлямэнтаў, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва Front Line Defenders і мэдыясеткі «Аль-Джазіра».

Імя ляўрэята будзе названа 7 сакавіку 2014 году на цырымоніі ўручэньня ў Дубліне (Ірляндыя).

«Прэмія Front Line Defenders дазваляе нам адзначыць унікальны ўнёсак праваабаронцаў у стварэньне больш справядлівага й роўнага грамадзтва. Той факт, што гэтыя выбітныя людзі вымушаныя змагацца за выжываньне, - ня толькі стымул для нас усіх зрабіць для іх больш, але і папрок шматлікім урадам у чэрствасьці ды абыякавасьці», - сказала выканаўчы дырэктар Front Line Defenders Мэры Лолар.

Апрача Алеся Бяляцкага, праваабаронцы з Гандурасу, Пакістану, ААЭ, Бангладэш ды Кеніі патрапілі ў сьпіс фіналістаў 10-й прэміі Front Line Defenders, якая з 2005 году ўручаецца ў знак прызнаньня заслугаў асобнага праваабаронцы альбо арганізацыі, якія зрабілі выключны ўнёсак у справу абароны правоў чалавека ў сябе на радзіме, часта з рызыкай для ўласнага жыцьця.

Паводле spring96.org

Фота А.Лапіцкага

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline