Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Алімпійская кампанія Front Line Defenders «Правы. Рызыкі. Перамены!»

Алімпійская кампанія Front Line Defenders «Правы. Рызыкі. Перамены!»

«Правы. Рызыкі. Перамены!» - пад такім лёзунгам міжнародная арганізацыя Front Line Defenders разгарнула кампанію па прыцягненьні ўвагі да праваабаронцаў з Усходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі, якія церпяць перасьлед.

Сярод 12 імёнаў - Алесь Бяляцкі, кіраўнік ПЦ «Вясна» і віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека.

Кампанія стартавала ў Сеціве ды сацыяльных мэдыях адначасова з адкрыцьцём зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы.

У сьпісе Front Line Defenders імя беларускага палітвязьня суседнічае зь імёнамі ягоных калегаў - Стэфаніі Кулаевай (Расея), Яўгена Віцішкі (Расея), Натальлі Таўбіной (Расея), Рустама Мацава (Расея), Аляксандры Дварэцкай (Украіна), Націі Гвініяшвілі (Грузія), Анара Мамедлі (Азербайджан), Дзілрабо Самадавай (Таджыкістан), Дзілмурода Саіда (Узбекістан), Азімжона Аскарава (Кыргызстан) і Розы Тулетаевай (Казахстан).

Кампанія «Правы. Рызыкі. Перамены!» зьвяртаецца да грамадзкасьці з просьбай выказаць сваю салідарнасьць, падтрымаць гэтых 12 праваабаронцаў і аказаць ціск на мясцовыя ўлады, заклікаць іх паважаць працу праваабаронцаў.

«У той час як ўвага сусьветнай грамадзкасьці прыкаваная да неверагодных здольнасьцяў і ўпартасьці спартоўцаў з розных краінаў сьвету, якія сабраліся на гэтыя Алімпійскія гульні, што павінны прайсьці пад знакам спартовага майстэрства й сумленнай гульні, Front Line Defenders зьвяртае вашую ўвагу на іншых гэрояў, якія працуюць зь вялікай рызыкай для сябе, каб, ня гледзячы ні на што, дамагчыся выкананьня базавых правоў і свабодаў іншых людзей», - заявіла Мэры Лолар, выканаўчы дырэктар Front Line Defenders, падчас адкрыцьця кампаніі.

Усе 12 праваабаронцаў, якім прысьвечана бягучая кампанія, прадэманстравалі выдатную мужнасьць і сумленнасьць у працы над шэрагам праблемаў у галіне абароны правоў чалавека, гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі. Алімпійская каманда праваабаронцаў - пачынаючы з тых, хто, падобна Алесю Бяляцкаму зь Беларусі й Азімжону Аскараву з Кыргызстану, адбывае доўгае турэмнае зьняволеньне, і, скончваючы тымі, хто, падобна Стэфаніі Кулаевай і Яўгену Віцішка, сутыкнуўся з крымінальным перасьледам за тое, што кінуў выклік дыскрымінацыі альбо абараняў навакольнае асяродзьдзе, - сутыкаюцца з небывалымі складанасьцямі ў працы па абароне правоў чалавека.

На думку Front Line Defenders, сапраўды таксама, як энэргетычна зараджаная публіка можа дапамагчы спартоўцам устанавіць новы сусьветны рэкорд, грамадзкасьць можа істотна зьмяніць жыцьцё праваабаронцаў, выдаткаваўшы некалькі хвілінаў на тое, каб далучыцца да кампаніі.

Паводле spring96.org

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline