Маніторынг “Дзяржаўныя ворганы Рэспублікі Беларусь: 15 год онлайн” праводзілі юрысты Цэнтру праўнай трансфармацыі (Lawtrend). Было дасьледвана 45 сайтаў дзяржворганаў і арганізацыяў.

Мэта - выявіць ступень адпаведнасьці зьместу афіцыйных сайтаў рэспубліканскіх ворганаў, падпарадкаваных Саўміну, палажэньням нацыянальнага заканадаўства, якое рэгулюе права грамадзянаў на доступ да інфармацыі аб дзейнасьці дзяржворганаў.

Аналіз вынікаў маніторынгу паказаў, што сайты рэспубліканскіх ворганаў выканаўчае ўлады не адпавядаюць патрабаваньням заканадаўства. Зьвесткі, разьмешчаныя на іх, не задавальняюць у поўнай меры як патрабаваньням нацыянальнага заканадаўства, гэтак і тэхнічныя патрабаваньні, што прад’яўляюцца да зьместу й функцыянаваньня сайтаў. Ні на адным з дасьледваных сайтаў не прадстаўленыя ўсе абавязковыя да разьмяшчэньня катэгорыі інфармацыі.

Максымальна магчымы каэфіцыент прадстаўленасьці інфармацыі, роўны 100 %, не набраў ані водны з дасьледваных сайтаў, адзначаецца ў рэзюмэ даследваньня. Сярэдняе значэньне каэфіцыенту прадстаўленасьці інфармацыі па 45 дасьледваных сайтах дзяржаўных ворганаў і арганізацыяў склала 30,9 % . Найбольшае значэнне - 52 % - атрымаў афіцыйны сайт Нацыянальнага банку. Мінімальны - 12,1 % - сайт Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

Дасьледчыкі прыйшлі да высновы, што афіцыйныя сайты рэспубліканскіх ворганаў выканаўчай улады ўяўляюць сабою канал абмежаванага аднабаковага інфармаваньня, а не дзейсны інструмэнт забесьпячэньня доступу ды эфэктыўны інструмэнт забесьпячэньня доступу да інфармацыі, якая знаходзіцца ў распараджэньні дзяржаўных ворганаў.

На афіцыйных сайтах дасьледваных дзяржворганаў і арганізацыяў прысутнічаюць навіны, зьвесткі аб бягучай дзейнасьці гэтых ворганаў, а таксама кантактная інфармацыя. Інфармацыя аб ажыцьцяўленьні адміністрацыйных працэдураў, аб вышэйстаячых ворганах і аб структурных падраздзяленьнях, аб выкананьні бюджэту і дзяржаўных закупках, аб магчымасьцях абскарджаньня дзеяньняў дзяржаўнага воргану, аб парадку ды ўмовах паступленьня на дзяржаўную службу прадстаўленая далёка не на ўсіх сайтах і не зьяўляецца поўнай.

Акрамя таго, ні адзін зь дзяржаўных ворганаў не выконвае патрабаваньне дубляваньня ўсёй інфармацыі, разьмешчанай на афіцыйным сайце, на беларускую й рускую мовы. Только 8 з 45 дасьледваных сайтаў часткова разьмяшчаюць інфармацыю па-беларуску. Міністэрства культуры - адзіны рэспубліканскі ворган выканаўчай улады, які мае толькі беларускамоўную вэрсію.

Паводле кіраўніцы Lawtrend Алены Танкачовай, рэкамендацыі па выпраўленні сітуацыі накіраваныя ва ўсе міністэрствы і ведамствы, чые сайты даследаваліся:

- Адпаведнага кантролю за гэтай сферай дзейнасці дзяржаўных органаў не было арганізавана і праведзена. Мы мяркуем, што нашыя даследаванні - гэта свайго кшталту грамадскі, але кантроль за гэтай сферай адносінаў. Мы мяркуем, што вынікі даследавання паўплываюць на выпраўленне сітуацыі.

Паводле spring96.org

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline