Катэгорыі: Навіны |

Адказ з Гімназыі №1 ад 21.12.2007г.ЗА БЕЛАРУСКАЕ ПРЫХОДЗІЦЦА ЗМАГАЦЦА НА КОЖНЫМ КРОКУ …
ЦІ Ж БЕЛАРУСКАЯ ГЭТА ДЗЯРЖАВА? ЦІ БЕЛАРУСКАЯ ЎЛАДА?
ЦІ БЕЛАРУСКАЯ ШКОЛА? …

10.12.2007 Бацькі Янкі Лапіцкага, які навучаецца ў Гімназыі №1 Жодзіна па беларускамоўнай праграме, для таго, каб у школе быў праведзены хаця б адзін беларускамоўны сьвяточны ранішнік на Раство Хрыстова, вымушаны былі зноў пісьмова зьвяртацца да адміністрацыі школы.

І чарговы раз, пры падачы заявы ім прыйшлося адчуць безапэляцыйную адмову з вуснаў дырэктара Гімназыі №1 Каршуна Г.В.. Кіраўнік адукацыйнае ўстановы, якая зьмяніла свій беларускамоўны статус паведаміў, што школа не плянуе аніякіх беларускамоўных мерапрыемстваў і для дзяцей 5-х - 7-х клясаў будуць праведзены звычайныя дыскатэкі.

У выніку, на наступны дзень 11.12.07 бaцькі Янкі Лапіцкага зьвярнуліся з заявамі адразу ў Жодзінскі Адзьдзел Адукацыі, Менскае Абласное Ўпраўленьне і Міністэрства Адукацыі РБ, дзе паставілі пытаньне перад кіраўніцтва гэтых установаў ппра факт дыскрымінацыі беларускамоўных дзяцей у Жодзінскай навучальнай установе, пра сыстэматычны характар парушэньня права на беларускамоўную адукацыю і канстатаванай роўнасьці дзяржаўных моваў, пра ігнараваньне палажэньняў Праграмы Мінадукацыі адносна распашырэньня беларускай мовы ў адукацыйных асяродках.

Праз тыдзень “адміністратыўная машына” выдала лёс беларускамоўных дзяцей у Жодзіне. Што вельмі паказальна, станоўчае рашэньне было першым прынятае ў Міністэрстве Адукацыі 20.12.2007г.. Паперу падпісаў намесьцнік Міністра К.С.Фарыно. І толькі пасьля гэтага, ужо маючы як бы “вышэйшы вэрдыкт” альбо “санкцыю на дазвол” у дачыненьні да масавага беларускамоўнага мерапрыемства, чыноўнікі Жодзінскай Гімназыі адважыліся прыняць станоўчае рашэньне (!?).

Так, 21.12.2007г. адказ дырэктара Гімназыі №1 Г.В.Каршуна быў перададзены праз Янку бацькам і фармальна трапіў заяўнікам “худчэй” адказу зь Мінадукацыі. У ім, на хуткую руку, пазначалася пра дазвол правесьці ў Гімназыі №1 беларускамоўны навагодні ранішнік.

Аўтар зьвярнуўся па камэнтар дадзенага рашэньня да бацькі Янкі Лапіцкага, Аляксея.

Аляксей Лапіцкі:
- Рашэньне прынята станоўчае, і гэта – канешне, добра. Аднак, чаму школа не прымае ініцыятыўных крокаў і, нават, спачатку заўсёды перашкаджае ў тым, што ёсьць ейным наўпросты абавязкам. Станоўчых зьменаў тут, здаровай тэндэнцыі – не праглядаецца. Чыноўнікі – нібы марыянэткі, спалоханыя і зьнямоглыя.

Прыходзіцца канстатаваць, што цяперашнія кіраўнікі навучальных установаў ня ўстане прымаць самастойных рашэньняў, асабліва калі яны тычацца любога беларускага пытаньня. Падаецца, што ўсё Беларускае негалосна разглядаецца (асабліва ў выхаваўча-адукацыйнай сфэры) як небясьпечнае ці нефармальна-апазыцыйнае …

Глядзіце, у Міністэрстве заяву атрымалі 13.12.2007 і разглядалі ўчас візыту Пуціна ў Менск. Цяжка сказаць, што кіравала дзеяньнямі чыноўнікаў … З Жодзінскага ГАА і Менскага Ўпраўленьня адукацыі адказы дагэтуль не паступілі.

Алесь Вольны:
- Навогул, ствараецца ўражаньне, што начальства вагаецца і ня ведае “ў які бок нахіліцца”, бо дагэтуль слаба ўяўляе, у якой дзяржаве працягваецца жыцьцё. Стан раздвоенасьці, які назіраецца ў былых прадстаўнікоў постсавецкае партыйнае намэнклятуры, што не могуць зразумець у якой краіне жывуць – ці ў былым саюзе, ці ў незалежнай Беларусі, ці ўжо ў Расейскай імпэрыі – нагадвае стан хворага ў палаце №6.

Аляксей Лапіцкі:
- Сапраўды. Ідэалягічныя “хітрыкі” ў такіх умовах – “складаная” навука. Акрамя таго, не вядома, што заўтра будзе лічыць правільным “сам лекар”? Як правільна адказваць на пытаньні чарговага “тэсту”, каб цябе прызналі “сваім”, “правільна намэнклятурным” і ў той жа час “здаровым”?

І што будзе заўтра лічыцца ў прыарытэце новай адміністрацыі - толькі ёй самой і вядома? Проста катастрофа, а не жыцьцё для “жабракоў з начальства”!

Алесь Вольны:
- Так і жывем …!?
І кожны дзень – як “бітва з дуракамі” зь песьні Андрэя Макарэвіча (“Машына Часу”).

ЦІ Ж БЕЛАРУСКАЯ ГЭТА ДЗЯРЖАВА?
ЦІ БЕЛАРУСКАЯ ЎЛАДА?!
ЦІ БЕЛАРУСКАЯ ШКОЛА?!! …

А як на гэтыя пытаньні адказаў бы “сам таварыш” … Лу- … Пу-ц- ін!?

Дадаткі:

1) Заява ў Мінадукацыі РБ (ГАА, Менскае Ўпраўленьне Адукацыі);

2) Адказ з Мінадукацыі РБ ад 20.12.2007г.;
Адказ з Мінадукацыі РБ ад 20.12.2007г.

3) Адказ з Гімназыі №1 ад 21.12.2007г.
Адказ з Гімназыі №1 ад 21.12.2007г.

Катэгорыі: Навіны |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline