...

Пад час адзначэньня беларускага дня памінаньня продкаў “Дзяды” й пасьля шэсьця ў Курапаты ў Менску быў затрыманы ды на наступны дзень асуджаны судом да 3 сутак пазбаўленьня волі гамельчук Юры Рубцоў, удзельнік санкцыяванай ўладамі акцыі.

За актывістам у шэрагах дэманстрантаў пайшлі трое асобаў у цывільным. Было бачна, што актывіста хочуць затрымаць па камандзе пры першай магчымасьці. Гэтыя асобы трапілі ў кадр карэспандэнта Беларускага Радыё Рацыя (на фота).

Нягледзячы на тое, што мерапрыемства праходзіла без эксцэсаў, спакой парушыў невядомы. Ён стаў на ўзвышэньні ля ходнікаў, дзе праходзіла калёна дэманстрантаў, і пачаў гучна зь непрыхаванай злобаю выкрыкваць абразы ў бок дэманстрантаў.

Дэманстранты не паддаліся на правакацыю, а ў адказ прагучала “Жыве Беларусь!”. Да яго хутка падняўся Віталь Рымашэўскі з журналістамі. Пасьля гэтага невядомы сыйшоў, але пазьней быў зноў заўважаны журналістамі ва ўрочышчы Курапаты, дзе быў разам з двума хлопцамі спартовага выгляду.

Можна сцвярджаць, што супрацоўнікі міліцыі ў цывільным падчас санкцыянаванага ўладамі мірнага шэсьця ў Курапаты не ахоўвалі дэманстрантаў, а палохалі і правакавалі (асабліва дэманстрантаў сталага веку).







Паводле Алесь ЛЕТА, Беларускае Радыё Рацыя

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline