Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал
...

Сябры салігорскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” зьвярнулі ўвагу мясцовых чыноўнікаў на парушэньне закону “Аб геаграфічных назвах аб’ектаў”.

У адпаведнасьці з артыкулам 17 Закону, найменьні геаграфічным аб’ектам у Рэспубліцы Беларусь прысвойваюцца на беларускай мове. Перадача іх на рускую мову магчыма толькі шляхам транслітэрацыі.

“На вялікі жаль, значная колькасць інфармацыйных шыльдаў на будынках гораду з назвамі салігорскіх вуліц выкананыя не на беларускай мове, а на рускай і да таго ж з парушэньнем правілаў транслітэрацыі,” - сьцьвярджаюць аўтары звароту. У якасьці прыкладу прыводзяцца Кастрычніцкая ды Чыгуначная вуліцы, якія на гарадзкіх будынках пазначаныя як “Октябрьская” і “Железнодорожная”.

Сябры ТБМ просяць прывесьці назвы шыльдаў на будынках у адпаведнасьць зь дзеючым заканадаўствам.

Праваабаронца і актывіст ТБМ імя Ф.Скарыны ў Жодзіне, Аляксей Лапіцкі ў гэтай сувязі адзначае:
- у Жодзіне, як і паўсюль па Беларусі, таксама шмат падобных парушэньняў заканадаўства. Яны фактычна паўсюль наўкола. Пасьля пасьлядоўнага вынішчэньня (іншых словаў тут нельга падабраць) беларускамоўных клясаў у школах горада БелАЗаў у Жодзіне практычна зьнішчаны і беларускамоўныя надпісы вуліц. На нашыя звароты і прапановы рабіць надпісы на двух мовах чыноўнікі “мясцовае вэртыкалі” адказалі, што на гэта ў іх няма сродкаў (!?). Як кажуць, камэнтары залішнія. Пры гэтым варта нагадаць, што распаўсюджаныя зараз у Жодзіне расейскамоўныя назвы цалкам парушаюць узгаданы вышэй Закон “Аб геаграфічных назвах аб’ектаў” і прапісанае ягоным арт.17 правіла транслітэрацыі зь беларускіх назваў на расейскамоўныя. Бачна жаданьне “насаліць” беларусу тут большае, чым абавязак ведаць і выконваць Канстытуцыю, іншае беларускае заканадаўства, дадзены канкрэтны закон.

Паводле spring96.org

Гэты артыкул размешчаны 05.10.13 14:57 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Ініцыятывы, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 17.10.16 17:53: Аляксей Лапіцкі: Жаданьне “насаліць” беларусам большае, чым абавязак “ведаць і выконваць” закон краіны (!?) | Беларускі Праўны Па [ ]

    [...] сувязі з пачаткам адстойваньня сябрамі ТБМ у Салігорску права на ўласныя назвы беларускіх вуліцаў і выкананьне [...]

  2. 18.10.16 01:46: Аляксей Лапіцкі: Жаданьне “насаліць” беларусам большае, чым абавязак “ведаць і выконваць” закон краіны?! (дакумэнты) | Жодзінскі [ ]

    [...] сувязі з пачаткам адстойваньня сябрамі ТБМ у Салігорску права на ўласныя назвы беларускіх вуліцаў і выкананьне [...]

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline