Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Аляксей Лапіцкі

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Забарона пікетаваньня ў дзень “Супраць сьмяротнага пакараньня” у Жодзіне была атрыманая заяўнікамі за 2 дні да плянуемага мерапрыемства. Толькі 08.10.2013 праваабаронца Аляксей Лапіцкі атрымаў праз Галоўпаштампт замоўную карэспандэнцыю з Жодзінскага гарвыканкаму.

У ёй паведамлялася пра адмову ўладаў разглядзець заяўку на пікетаваньне 10.10.2013 на спэцыяльна вылучанай гарвыканкамам для масавых мерапрыемстваў пляцоўцы ля гарадзкога парку, нягледзячы на тое, што яна была пададзеная ў поўнай адпаведнасьці з патрабаваньнямі дзейснага Закону Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапыремствах”.

Юры Шары, Жодзінскі выканкам

Такім чынам мясцовыя ўлады фактычна забаранілі пікетаваньне ў міжнародны дзень “Супраць сьмяротнага пакараньня”. І зрабілі гэта, як адзначаецца ў афіцыйным адказе за подпісам намесьніка старшыні Жодзінскага гарвыканкаму Юрыя Шарага, нават не разглядаючы заяўку па сутнасьці з-за адсутнасьці далучаных да яе дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі ды камунальнікамі.

Аднак, дадзеныя дамовы атрымаць не прадстаўляецца магчымым, што пацьвердзілі дакумэнтальныя адказы з дадзеных установаў на папярэднюю замову правядзеньня ў Жодзіне масавага мерапрыемства, якія на дадзены момант разам з заяваю праваабронцаў знаходзяцца ў судзе горада Жодзіна.

Грамадзкі актывіст адзначае, што апошнім часам зьявілася заганная практыка, калі заяўнікі ня могуць сваечасова атрымаць адказ на сваю заяўку з-за таго, што Галоўпаштампт паведамляе пра наяўнасьць такой карэспандэнцыі толькі ў самы апошні момант.

Пры гэтым дата афіцыйнага адказу, пазначаная ў ім, не парушае тэрмінаў, прадугледжаных вышэйузгаданым законам. А ўсе затрымкі з дастаўкай замоўнай карэспандэнцыі да адрасату тлумачацца тым, што паведамленьне аб быццам бы зьдзейсьненым першым паштовым апавяшчэньні не магчыма было данесьці да атрымальніка з-за ягонай, як быццам бы, адсутнасьці па адзначанай адрэсе. Але гэта, што асабліва наглядна ў дадзеным канкрэтным выпадку, выклікае дадатковыя пытаньні.

Аляксей Лапіцкі тлумачыць, што ў час, пазначаны ў карэспандэнцыі, ён заўсёды знаходзіўся дома, бо хварэў і зусім нікуды не выходзіў. А паведамленьне аб другім апавяшчэньні зьявілася ў паштовае скрыні (якая штодня спэцыяльна праглядалася не адным ім) толькі за 2 дні да заяўленай даты правядзеньня пікетаваньня, тобок 08.10.2013.

Пры ўсім гэтым само паштовае апавяшчэньне, ці дакладней паперку пра гэта, немагчыма назваць дакумэнтам. У парушэньне належнае працэдуры яно не ўтрымлівае ані подпісу адказнай асобы, ані штэмпеля прадпрыемства сувязі. Адсутнічаюць у ім таксама і іншыя патрабуемыя дэталі, зь якіх можна было б зразумець, у які час і дзень здзяйсьнялася першая спроба паштовага апавяшчэньня адрасату.

Такім чынам, альбо адказ з выканкаму з 03 да 08 знаходзіўся на пошце, альбо (прыходзіцца так думаць) дзеля іншай найвышэйшай ідэалягічнай мэтазгоднасьці, ён насамрэч быў зроблены з парушэньнем вызначаных законам тэрмінаў, але ўжо заднім чыслом перааформлены і такім чынам “легалізаваны па тэрмінах праз пошту” як сваечасовы.

ДАДАТКІ:

1. Адказ з Жодзінскага выканкаму

2. Адказ з Жодзінскага выканкаму

1500mIMG_9189

3. Апавяшчэньне з пошты

Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info
Фота Алеся Лапіцкага

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline