...

Натальля Пінчук на ўручэньні прэміі Вацлава Гавэла Алесю Бяляцкаму

Прэмія Вацлэва Гавела ў галіне правоў чалавека прысуджаная зьняволенаму старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму. Імя пераможцы абвесьціў старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Жан-Клод Міньён 30 верасьня ў Стразбуры. Ён павіншаваў з узнагародай жонку праваабаронцы Натальлю Пінчук, якая прысутнічала на цэрымоніі.

Сёлета сярод намінантаў былі, акрамя Алеся Бяляцкага, аўтарытэтныя правааабарончыя арганізацыі – Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія) і Rights Defence Network (Кітай).

Жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук, якая прысутнічала на цэрымоніі ў Стразбуры, адзначыла, што Вацлаў Гавэл зьяўляўся духоўным настаўнікам Алеся. Незадоўга да сваёй сьмерці, Гавэл накіраваў Алесю ў турму ліст падтрымкі. Алесь піша вось у гэтай паштоўцы, што для яго гэты ліст стаў праменем надзеі й салідарнасьці.

Натальля Пінчук
таксама прамовіла, што ад самага пачатку свайго шляху Алесь змагаўся за незалежную і дэмакратычную Беларусь.

Зараз яму няпроста, ён знаходзіцца ў больш жорсткіх умовах, чым іншыя палітвязьні, а ў турмах Беларусі дагэтуль яшчэ 10 палітвязьняў, якія зрабілі свой выбар на карысьць дэмакратыі й свабоды. Прэмія, якую атрымаў Алесь, гэта знак салідарнасьці ня толькі зь ім, але й з усёй беларускай дэмакратычнай супольнасьцю.

Як паведамляе сайт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, спачатку журы прадставіла сьпіс з шасьці кандыдатаў, сярод якіх былі названыя Людміла Аляксеева (Расея), Алесь Бяляцкі (Беларусь), Грузінская Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія), Вянгерскі Гэльсінскі камітэт (Вугоршчына), Псыхічны цэнтар абароны інвалідаў (Вугоршчына) і Сетка абароны правоў (Кітай). Беларускага праваабаронцу вылучылі больш за 30 польскіх НДА.

***
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 году турмы ў лістападзе 2011-га. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Летува ды Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.

Паводле spring96.org

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline