Памаранчавая роварная рэвалюцыя ў Вільні дасягнула сваёй мэты. Яна пачалася неяк зусім нечакана і прынесла відавочна станоўчыя перамены. У выніку выйграла экалогія, турызм, гарадскі бюджэт і, канешне, само мерапрыемства.

Колькасць жадаючых скарыстацца паслугамі станцыяў пракату ровараў, як і чакалася, дастаткова значная.

Сапраўды, попыт на такі від сэрвісу і транспартнага самаабслугоўвання ў Вільні быў істотным, а параўнальныя кошты на транспартныя паслугі адчувальнымі для таго, каб новы еўрапейскі досвед у сталіцы суседняй для нас краіны стаў запатрабаваным.

Можна было адразу назіраць, як віленчукі дружна пачалі асвайваць новую няхітрую сістэму аплатаў і карыстання роварамі. І гэта сапраўды зручна. Ровар не трэба вяртаць на пачатковае месца, бо станцыі і ровары ўніфікаваныя, а карыстальнік, скарыстаўшыся паслугаю, можа пакінуць транспартны сродак у любым іншым прыдатным для яго месцы сталіцы. Бо роварныя станцыі пракату з’явіліся адразу ў розных месцах і ў дастатковай колькасці, каб іх доўга не шукаць пры неабходнасці.

І сёння можна з упэўненасцю сказаць, што тая памаранчавая рэвалюцыя, якая адбылася ў Вільні, дасягнула сваёй мэты.









Алесь Лета, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Алеся Лапіцкага

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline