21 жніўня ў другой палове дня ў прамысловай зоне Смалявічаў адбыўся вялікі пажар. З прыпынку станцыі “Зарэчнае” можна было назіраць, як чорны дым інтэнсіўна ўзнімаецца ў паветра і закрывае сабою ледзь не палову неба. Было чутна, як шмат нарадаў МНС скіраваліся да месца здарэньня.

Ад супрацоўнікаў беларускай чыгункі ля пераезду, якія апэратыўна атрымалі інфармацыю па тэлефоне, стала вядома, што ў Смалявічах загарэліся склады прыватнай фірмы, на якіх утрымліваліся ў асноўным розныя будаўнічыя матэрыялы. Супрацоўніцы пераезду паведамілі таксама, што пачатак пажару суправаджаўся дастаткова значнымі і частымі выбухамі. Некаторыя мінакі адзначалі, што недзе ў прамзоне яшчэ ўзарвалася цыстэрна…

Прыкладна праз 2 гадзіны пажар быў ліквідаваны. Абломкі нейкага згарэўшага матэрыялу памерамі ад 3-4 да 10-15 сантыметраў у дыямэтры, якія, верагодна, былі раскіданыя наўкола пры выбухах, можна было адшукаць на вялікай адлегласьці ад месца здарэньня па шляху да станцыі “Зарэчнае” (гэта прыкладна ў 3-5 км ад эпіцэнтру здарэньня).













Алесь Лета, Беларускае Радыё Рацыя, Смалявічы
Фота Алеся Лапіцкага

Гэты артыкул размешчаны 21.08.13 21:38 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', Cупольнасьць, Навіны, Фотарэпартажы, Экалёгія.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 22.08.13 17:19: Alaksiej Lapicki [ ]

    Калі ўдакладніць - гарэла будоўля (лягістычнага цэнтру) складоў ТЦ “АЛМІ” з запасамі неабходных для пабудовы будматэрыялу (панэляў). Гэта іхныя абгарэлыя кавалкі можна было знайсьці пасьля выбухаў балёнай з кіслародам нават ля чыгуначнага прыпынку ст. “Зарэчнае”. Ёсьць адна ахвяра пажару - рабочы, які ратуючыся саскочыў з 6 мэтровага даху будоўлі ды з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмаю дастаўлены ў лякарню. Усё, як выглядала сур’ёзным, гэткім і аказалася…(

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline