Катэгорыі: Навіны |

АДКАЗ З КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА ст.1АДКАЗ З КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РБ НЕ ЎРАЗІЎ АРЫГІНАЛЬНАСЬЦЮ!ФЭМІДА Ў ЧАРГОВЫ РАЗ ВЫРАШЫЛА ЗАКРЫЦЬ ВОЧЫ!?
НЕАДПАВЕДНАСЬЦІ ПАЛАЖЭНЬНЯЎ БЕЛАРУСКАЙ КАНСТЫТУЦЫІ АГУЛЬНАПРЫЗНАНЫМ МІЖНАРОДНЫМ НОРМАМ ПРАВА НЕ ПРЫЦЯГНУЛІ ЎВАГІ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА БЕЛАРУСІ.

04.12.2007 заяўнік па Канстытуцыйнае скарзе, праваабаронца з Жодзіна, Аляксей Лапіцкі, атрымаў “урадавую“ карэспандэнцыю – афіцыйны адказ з Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь за №05-07/910 ад 03.12.2007г., падпісаны першай намесніцай Начальніка Сакратарыяту сп. Г.М. Замачынскай.
У адказе з спасылкаю на дзейсныя палажэньні нацыянальнага заканадаўства Канстытуцыйны Суд РБ фактычна адмовіўся “разглядзець па сутнасьці” пастаўленыя заяўніком пытаньні і “заўважаць”, такім чынам, наяўныя ў Асноўным Законе неадпаведнасьці зь міжнароднымі нормамі права. Дадзеныя неадпаведнасьці, агучаныя аўтарам заявы, узьнімаюць праблему не выкананьня Беларусьсю ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў па імплемэнтацыі ў нацыянальнае заканадаўства міжнародных стандартаў права ў галіне грамадзянскіх правоў і свабодаў, а таксама дэкляраваных ў Асноўным Законе Беларусі дзяржаўных гарантыяў па іх безумоўным і поўным выкананьні.
Такім чынам, не разглядаючы пытаньня па сутнасьці, супрацоўніца сакратарыяту сп. Замачынская прапанавала заяўнікам паспрабаваць рэалізаваць гарантаваныя Канстытуцыяй правы на праз зварот да іншых суб’ектаў права з паўнамоцтвамі заканадаўчае ініцыятывы, “да ліку якіх адносяцца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Урад.”

У адказе, у прыватнасьці, пазначаецца, што звароты грамадзянаў у КС РБ “разглядаюцца ў парадку, устаноўленым Законам РБ “Аб зваротах грамадзянаў”, а КС РБ у адпаведнасьці з арт. 116 Канстытуцыі РБ і артыкулам 22 Кодэксу аб судаўладкаваньні і статусе судзьдзяў дае заключэньні аб адпаведнасьці законаў, указаў, дэкрэтаў Прэзыдэнта, пастановаў Ураду, іншых актаў заканадаўства Канстытуцыі па прапановах Прэзыдэнта РБ, палаты прадстаўнікоў, Савета Рэспублікі, Вярхоўнага суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Савета Міністраў РБ.

Паведамляецца таксама, што пытаньне аб зьменах і дапаўненьнях Канстытуцыі разглядаецца палатамі Парлямэнту па ініцыятыве Прэзыдэнта альбо не менш як 150 тыс. грамадзянаў РБ …(арт. 138 Канстытуцыі) альбо праз рэфэрэндум. Пры гэтым, разьдзелы І, ІІ, ІV, VIII могуць быць зьменены толькі шляхам рэфэрэндуму (арт. 140 Канстытуцыі). А пытаньне ўвядзеньня прыватнай канстытуцыйнай скаргі адносіцца да кампэтэнцыі заканадаўчага воргану.

Такім чынам, аніводная пазыцыя Канстытуцыйнай скаргі Аляксея Лапіцкага па сутнасьці пастаўленых у ёй пытаньняў Канстытуцыйным Судом не была прааналізаваная. У адпаведнасьці з Законам “ Аб зваротах грамадзянаў”, на які робіцца спасылка ў адказе сп. Замачынскай, пастаўленыя ў звароце пытаньні проста не разглядаліся. Размова, нават, не ідзе пра патрабуемыя гэтым законам “усебаковасьць” і “паўнату”, зь якой павінны былі разглядацца пастаўленыя ў Канстытуцыйнай Скарзе пытаньні. Сакратарыят КС зрабіў звычайную адпіску, пераадрэсаваўшы зварот да іншых інстанцыяў. А ў адпаведнасьці з уласнымі фукцыянальнымі абавязкамі і паўнамоцтвамі Канстытуцыйны Суд РБ нават не дакрануўся да ўзьнімаемай праблематыкі (!?). Такое ўражаньне, што яму прапанавалі прааналізаваць не палажэньні Канстытуцыі РБ, а нешта зусім не датычнае сфэры закона, права і Канстытуцыі …!?

У выніку, па пастаўленых заяўніком пытаньнях не была прадстаўлена кампэтэнтная экспэртная пазыцыя і належнага па законе адказу з КС РБ на пастаўленыя пытаньні заяўнікі не атрымалі. А як жа тады наконт кампэтэнтнага, незалежнага … суда ў Беларусі!? Няўжо Беларусы пазбаўленыя гэткага элемэнтарнага права ў сябе ў краіне!?

Спасылкі ж на тое, што КС РБ разглядае законы, указы і іншыя заканадаўчыя акты …на адпаведнасьць Канстытуцыі не адказвае на пытаньне, ці разглядае КС РБ на колькі самі паляжэньні Канстытуцыі РБ карэлююць зь адпаведнымі ім нормамі права ў Міжнародных дамовах (напрыклад - Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах ад 1966г.), падпісаны Беларусьсю раней за прыняцьцё дзейснай Канстытуцыі РБ.
Пры прыняцьці Канстытуцыі РБ Парлямэнтам Беларусі, палажэньні Міжнароднага Пакту абавязаныя былі легчы ў падмурак палажэньняў ІІ Разьдзелу Канстытуцыі РБ. А Канстытуцыйны Суд павінен быў глядзець за тым, каб міжнародныя нормы, падпісанага Беларусьсю Міжнароднага Пакту без сутнасных скажэньняў былі цалкам імплемэнтаваныя ў Канстытуцыйнае права Беларусі.
Аднак, заўважаныя праваабронцам з Жодзіна істотныя неадпаведнасьці Канстытуцыі РБ Міжнародным абавязкам Беларусі ў галіне грамадзянскіх правоў і свабодаў – фактычна ёсьць альбо недапрацоўкамі КС РБ, адпаведных камісыяў і дэпутатаў Парлямэнту РБ, альбо ёсьць сьвядомым ігнараваньнем дадзенымі суб’ектамі права заканадаўчай ініцыятывы і кантрольным ворганам абавязковых для выкананьня міжнародных праўных імпэратываў у галіне правоў чалавека (!?).

Таму, лягічна было б паставіць пытаньне зусім па іншаму.
А менавіта: “Ці здольныя гэтыя ж суб’екты права, што дапусьцілі падобныя “недакладнасьці” пры выпрацоўцы і прыняцьці Асноўнага закону Беларусі (КС і Парлямэнт РБ), прызнаць уласныя памылкі і прывесьці Канстытуцыю РБ у адпаведнасьць зь міжнароднымі абавязальніцтвамі Беларусі!?
Ці мае права альбо абавязаны КС РБ, пры выяўленьні падобных неадпаведнасьцяў альбо “недакладнасьцяў” праявіць ініцыятыву па ўрэгуляваньні дадзенага пытаньня на заканадаўчым узроўні. То бок зьвярнуцца з адпаведным заключэньнем у Парлямэнт – чаго, фактычна, і просіць у КС РБ заяўнік у сваёй Канстытуцыйнай Скарзе.

У любым выпадку, самаўхіляцца ад разгляду і ацэнкі падобных пытаньняў азначала б ігнараваньне ўласных паўнамоцтваў Канстытуцыйным судом.

Зыходзячы з наяўнасьці інстытуту прыватнае міжнароднае скаргі ў Камітэт ААН па Правах чалаека і прызнаньня міжнароднай правасуб’ектнасьці кожнага грамадзяніна Краінаў-Удзельніцаў Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, было б зусім лягічным для імплемэнтацыі дадзенай нормы права прадставіць аналягічную магчымасьць грамадзянам Беларусі для наўпростых зваротаў у Канстытуцыйны Суд і абароны ўласных правоў, папісаных у ІІ Разьдзеле Канстытуцыі РБ і ў Міжнародным Пакце, на нацыянальным роўні.

Такім чынам, пытаньні пастаўленыя перад КС РБ праваабаронцам – цалкам у кампэтэнцыі КС РБ, як вышэйшай судовай інстанцыі, у абавязках якой знаходзіцца разгляд пытаньняў па Канстытуцыі РБ, па адпаведнасьці ейных палажэньняў агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права (у прыватнасьці).

Фактычная адмова намесьніцы Начальніка Сакратарыяту КС РБ разглядаць пытаньне па сутнасьці з спасылкаю на фармальныя абставіны й дзейсныя нормы заканадаўства, адсылка заяўнікоў да Парлямэнту і Ўраду ў дадзеным выпадку выглядае як звычайная адмова заўважаць наяўныя неадпаведнасьці ці прызнаваць памылкі, браць на сябе адказнасьць і выконваць уласныя службовыя абавязкі.

Закрыць вочы й ня бачыць наяўных праблемаў – няўдзячная пазыцыя.
Аднак, адказваць на пытаньні, пастаўленыя ў Канстытуцыйнай Скарзе рана ці позна, але ўсё адно прыйдзецца. Бо не атрымаўшы неабходнай рэакцыі ад суб’ектаў нацыянальнага праўнага поля, заяўнік вымушаны будзе шукаць адказы ў міжнародных экспэртаў.

Верагодна, заяўнік зробіць дадатковыя спробы зьвярнуцца з сваімі прапановамі ў Парлямэнт і Ўрад, а можа наўпрост і да Прэзыдэнта РБ. Аднак, станоўчых крокаў альбо хуткіх экспэртных высноваў у выніку дадзенай працэдуры (асабліва пасьля гэткага адказу КС РБ) чакаць не прыходзіцца.

Было б вельмі сумна, назіраць чарговы “сэрыял” з “перакідваньнем” праблемы “з рук у рукі” ад аднаго суб’екта праўнай ініцыятывы да іншага. А так хацелася б хоць раз апынуцца ў “казцы” ды ўбачыць эфэктыўна-прафэсійную й зацікаўленую працу дзяржаўных інстытуцыяў Беларусі хаця б у справе прывядзеньня дзейснага заканадаўства да тых міжнародных стандартаў, якія падпісала і прыняла да выкананьня нашая краіна …

Дадаткі:
1) Заява ў КС РБ;
2) Адказ з КС РБ.

АДКАЗ З КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА ст.1 АДКАЗ З КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА ст.2

Катэгорыі: Навіны |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline