online blackjack usa blackjack casino for usa players us online slots machines real money us online slots machines real money online casino american express online casino that accept amex vip casinos vip casino bonus online video poker video poker usa best online casinos for real money usa online casino for real money play blackjack for real money play real money online blackjack download video slots best video slots best us online casino best us online casino casino slots for us players casino slots for us players online casino bonus
Катэгорыі: Адпачынак, Музыка, Навіны |

АлехноПры тым, што вынік для шмат каго быў цалкам прадказальным, сапраўды ўразіла тое, як ужо надзвычай “правільна” і “радасна” шло абмеркаваньне выніку ў студыі БТ адразу пасьля гэткага відавочнага “правалу”. “Нацягнутыя” ўсьмешкі, за якімі праглядалі зусім іншыя эмоцыі, нейкая штучная эйфарыя, невядома толькі зь якой нагоды. А вядучы, тав. Мартыненка, па дзіцячы (проста не прафэсійна) імкнуўся апаніраваць тым нешматлікім аб’ектыўным ацэнкам, якія прабіваліся скрозь “дрыгву” адзінагалоснае падтрымкі і бутафорскага зьдзіўленьняў. Цяжка было глядзець гэты ўвесь “тэлеспэктакль”.
На думку тых, хто мае музычны густ і пэўную музычную адукацыю, каб заўважыць фальш і праблемы з вакалам, ненатуральнасьць рухаў і нават праблемы з праізношаньнем у даволі цікавай, шлягернай і выйгрышнай кампазыцыі, Алехно мог прэтэндаваць на 10-тку лепшых у другім паўфінале, але зь вялікай нацяжкаю. З такімі выступамі – не становяцца пераможцамі. І гэта – дакладна. Пра гэта ведюць усе.
Таму, становіцца сумна, калі гэтага не заўважаюць спэцялісты і самі выкананўцы. Тут альбо праблема з завышанай самаадзнакаю, альбо адсутнасьцю здольнасьці аб’ектыўна ацэньваць уласныя сілы і ў выніку тое, што зроблена. Пры такім падыходзе – не магчыма дасягнуць прагрэсу.

Альбо сапраўды патрэбныя замежныя таленавітыя прадзюсэры, якія ўсім гэтым валодаюць, альбо новая каманда і новыя таленавітыя асобы. Яшчэ адзін нюанс. Казалі, што Алехно малайчына, ён зрабіў лепш чым было раней, бо дадзеная кампазыцыя была не натуральнай для Алехно … і ён быў быццам скаваны …, але ён змагаўся на сцэне (за перамогу) і г. д. … – што і было бачна кожнаму нават няўзброеным вокам. А любая Эўрапейская дамашняя гаспадыня адразу гэта адчувае і распазнае інтуітыўна. Кожны з нас эмацыйна ўспрымае не апломб і радаслоўную выканаўцы, але сам музычны нумар ці кампазыцыю цалкам. Так і павінна быць. Нашым “спэцам”, якія акупавалі кірунак і “пашуць” там непакладаючы рук – варта было б ужо “адпачыць” і не ганьбіць тэлегледачоў для якіх, з сутнасьці, мусіць і працаваць шоў-бізнэс, эстрада. На эстрадных пляцоўках не замагаюцца, але творча самавыказваюцца, ўвасабляюць вобразы і прерадаюць сродкамі мастацтва пачуцьці … Гэта каласальны але шчыры абмен энэргэтыкай і думкамі, працэс узаемадзеяньня на ўзроўні спалучэньня густаў і заўсёды з пазыцыі шчырасьці … Шчырасьці няма – няма праўды – няма даверу і абмену станоўчымі флюідамі – няма магіі мастацтва!

Калі ж каманда спэцоў не можа заўважыць і распазнаць тое, што падабаецца людзям, яна так і будзе штампаваць “народных сьпевакоў” для савецка-экзальтаванае публікі ці намэнклятуры высокага рангу (не станем называць пайменна, каб не плаціць шматмільённых штрафаў у справядлівым беларускім судзе ці не трапіць на адпачынак у якое-небудзь “паказальна правільнае” месца).
Але ў такім разе – у разбэшчшаную Эўропу ім (спэцам з іхнымі выхаванцамі) лепш проста не высоўвацца. Іхная Эўропа – у падобных “адабрямсах” і залях, поўных БРСМаўска-БэТэшнага захапленьня.

Што да конкурсу і галасаваньня – сапраўды кажучы, разыходжаньні ў ацэнках заўсёды былі і будуць. Але гэтыя разыходжаньні працуюць толкі там, дзе ёсьць пасрэдны выступ – выступ, які не ўражвае, які знаходзіцца на мяжы ці ніжэйшы за сярэдні ровень.

Песьня была лепшая за Алехно. З гэтай песьняй можна было сапраўды прэтэндаваць на першую тройку. Аднак, тут патрэбен быў голас, чысьціня гуку і надзвычай моцная экспрэсыя.

Адразу з ходу, без выстаўленьня адзнакаў і запісу канкурсантаў у сшытак, можна прагназаваць, што ў шасьцёрку мацнейшых пройдуць з гэтага паўфіналу дакладна Украіна і Данія. Вялікі шанец застаецца таксама ў Грузыі, верагодна й Альбаніі … Пэрспэктыўны таксама некаторыя добра пастаўленыя і вакальна насычаныя кампазыцыі (не адразу іх можна зараз нават узгадаць, але ўчасе выкананьня якія заўважаюцца і адзначаюцца тэлегледачамі). Толькі потым, працуе прынцып – “падтрымка суседзяў”. Але пагадзіцеся, што хоць гэты аспэкт сапраўды праглядаецца даволі моцным, відавочна слабыя сьпевакі (як у гэтым годзе зь Летувы) не могуць і разьлічваць на нейкую падобную падтрымку. АСНОЎНЫ КРЫТЭР – запамінальны і чысты вакал, мэлёдыя і рытм, яркая кампазыцыя і выканаўцы.

Беларускай эстрадзе, як і грамадзву цалкам, тэлебачаньню, газэтам, радыё – не хапае жывога і натуральнага працэсу, свабоды паводзінаў і думак, свабоды самавыказваньня ў жыцьці і ў творчасьці, свабоды выбару …, якая можа зфармаваць тое рэальнае поле конкуснай канкурэнцыі, якое і будзе нараджаць лепшых, творча самабытных выканаўцаў, сапраўды запатрабаваных на дадзеным этапе слухачамі. Толькі творчы пошук і свабодны выбар – здольныя нарадзіць вартыя кампазыцыі.

І напрыканцы трэба падкрэсьліць, не Руслан Алехно атрымаў паразу, але тыя, хто дарэмна спрабаваў прымусіць яго праўдзіва перадаць зусім не натуральны для яго стыль і вобраз. За некалькі месяцаў пачалі рабіць новага эўрапейскага Алехно з “народнага артысту” ды яшчэ “маскоўскага разьліву”.

І яшчэ адно пытаньне можа хутка быць прадметам разважаньняў. Гюнэш у той інтэрпрэтацыі, якую яна прапануе ў сваёй творчасьці – абсалютна для яе натуральнай, зусім не стасуецца з вобразам краіны Беларусь. Яна, нажаль, цудоўна нясе з сабою калярыт натуральнага для яе ўсходу. Сорамна, нават, уявіць, што Беларусь можа быць выстаўлена ў падобнай якасьці. Але пасьля афіцыйнай інтэрпрэтацыі колераў дзяржаўнае сымболікі нам можна дачакацца нават і гэтага.

Але, спэцыфіка Эўрабачаньня ў тым, што калярыт кожнае краіны так ці іначай прысутнічает тут. І, сапраўды кажучы, нават калі не атрыманы высокі вынік, але годна прадстаўлена нацыянальная адметнасьць краіны, гэта – заўсёды “плюс” для гэтае краіны.
Канешне, у пагоні за заўсёды “недасягальным вынікам” можна прапагандаваць асобных супэр-прадзюсэраў і кампазытараў-песеньнікаў. Але, якая ад гэтага карысьць нацыянальнаму шоў-бізнэсу, эстардзе … Разьвіваць уласны рок, “шансон” ці папулярны стыль на эстрадзе – нельга без удзелу ў конкурсах (спаборніцтвах), якія заўсёды даюць досьвед і выстаўляюць арыентыры, даюць імпульс у разьвіцьці сьпеўнага артыстызму і сапраўднага мастацтва, ствараюць матывацыі для росту артыстаў і пошуку новых талентаў … І менавіта тут – як у спорце, можна і з замежным трэнэрам папрацаваць і павучыцца, але спосабы росту майстэрства і ўзроўню выканаўцаў адні – стварэньне атмасфэры свабоднай творчай самарэалізацыі, канкурэнцыі і выбару, сапраўднай матывацыі для прыходу новых талентаў і выхаду на новыя ўзроўні якасьці.

Паглядзім, на вынік Эўрабачаньня-2008. Прыглядзімся да іншых і прыйдзе час навучымся заўважаць уласныя таленты і працаваць на разьвіцьцё іхнае індывідуальнасьці, на стварэньне характэрных для іх яркіх і запамінальных кампазыцыяў … Убачым!

Аляксей, Жодзіна

Прапануем выказацца на форуме.

Катэгорыі: Адпачынак, Музыка, Навіны |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline