Менскі міжнародны адукацыйны цэнтар імя Ёханэса Раў ад імя Амбасады ФРГ у Беларусі 26 траўня ладзіць сэмінар па on-line журналістыцы. Кіраўнік сэмінару – мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі. Падчас сэмінару будуць разгледжаныя тэарэтычныя й практычныя пытаньні камунікацыі ў сеціве Інтэрнэт: (далей - правапіс першакрыніцы)
– Сучасныя тэхналогіі стварэння вэб-пляцовак,
– Сістэмы кіравання вэб-пляцоўкамі,
– Імпарт кантэнту (навінавыя стужкі, блогі і інш),
– Асноўныя правілы вэб-дызайну,
– Аналіз адрозненьняў паміж анлайн-СМІ, друкаванымі выданнямі, тэлебачаннем і радыёжурналістыкай,
– Майстар-клас па напісанні журналісцкіх матэрыялаў для Інтэрнэту,
– Асаблівасці ўспрамання тэксту ў Інтэрнэце.
Ахвотныя да ўдзелу мусяць запоўніць рэгістрыцыйны фармуляр на вэб-пляцоўцы www.baj.by і даслаць яго па эл. адрасе becker@ibb.by альбо факсе ў Мінску 270–39–95.
Апошні тэрмін – да 24 мая.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Іншагароднія ўдзельнікі забяспечваюцца бясплатным пражываннем.
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на тэл. 207–49–72,
8–029–609–54–47.
Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
- ЗБОРНІК “НЕФАРМАЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ Ў БЕЛАРУСІ” Партнёрская сетка Арганізацый грамадзянскай адукацыі рыхтуе да выдання зборнік “Нефармальная адукацыя ў Беларусі”.
Мэта выдання: фармаванне пазітыўнай грамадскай думкі пра дзейнасць арганізацый нефармальнай адукацыі; прасоўванне адукацыйных арганізацый і адукатараў у значным асяроддзі. Нефармальнай адукацыяй мы разумеем любое арганізаванае навучанне, якое адбываецца па-за межамі сістэмы фармальнай адукацыі. У якасці фармальнай адукацыі мы разумеем сістэму агульнай, вышэйшай і прафесійнай адукацыі, што ажыццяўляецца на аснове дзяржаўных стандартаў, і па атрыманні якой выдаецца пасведчанне дзяржаўнага ўзору.
Структура выдання:
1. Уступны раздзел пра сферу нефармальнай адукацыі Беларусі.
2. Прыклады лепшых практык.
3. Інфармацыя пра арганізацыі, якія рэгулярна рэалізуюць адукацыйныя
праграмы.
4. Інфармацыя пра адукатараў.
5. Слоўнік тэрмінаў.
Мова выдання: мова рэдакцыі выдання – беларуская, кароткая анатацыя на
ангельскай і рускай мовах. Мову матэрыялаў абіраюць аўтары.
Калі Ваша арганізацыя і/ці Вы асабіста маеце дачыненне да сферы нефармальнай адукацыі Беларусі, просім даслаць нам інфармацыю пра сябе і свае адукацыйныя праграмы згодна прапанаванага ўзору.
Просім даслаць інфармацыю не пазней за 31 мая 2008 года на e-mail adukatar.aga@gmail.com.
Інфармацыя прымаецца толькі ў электронным выглядзе на беларускай або рускай мове.
Рэдакцыя пакідае за сабой права на адбор і рэдагаванне дасланых матэрыялаў.
Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікнуць, звяртайцеся да тэл. +375 29 7114650;
+375 29 6518601, Галіна Мацюшэнка gmatushenko@gmail.com.

