Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Жодзінскія ўлады пасьпяшаліся рапартаваць пра тое, што 27 чэрвеня ў Жодзіне прадпрымальнікі не страйкавалі, але… Насамрэч, на рынак «Стадзедаўскі» ў дзень агульнанацыянальнага страйку, скіраванага супраць прыняцьця тэхрэглямэнту Мытнага саюзу, прадпрымальнікі не выйшлі.




Толькі пасьля непасрэднага ўмяшальніцтва ў сытуацыю прадстаўнікоў кіраўніцтва жодзінскага выканкаму, а менавіта першага намесьніка старшыні выканкаму па ідэалёгіі Юрыя Шарага ды загадчыцы адзьдзелам эканомікі Губарэвіч, якія выклікалі на рынак старшыню Рады прадпрымальнікаў Іну Аўчук і “па-добраму” прымусілі яе адкрыць свой ралет, некалькі прадпрымальнікаў “небеларусаў” вырашылі таксама адкрыцца…



Як патлумачыла сама Іна Аўчук, яна адкрыла ралет, аднак не гандлявала. Колькасьць прадпрымальнікаў небеларускага паходжаньня, якія потым абгрунтавалі свае дзеяньні менавіта ўчынкам старшыні Рады прадпрымальнікаў, не перавышала 10 чалавек, і яны адкрылі свае гандлёвыя кропкі ўжо пад канец працоўнага дня (нягледзячы на афіцыйны расклад з 8-00 да 18-00, прадпрымальнікі на рынку «Стадзедаўскі» з-за скрайне невыгоднага месцазнаходжаньня працуе прыкладна да 14-00, максымум да 15-00).

Трэба сказаць, што сытуацыя, у якой малыя прадпрымальнікі Жодзіна знаходзяцца апошнія 10 год, і без таго дастаткова экстрэмальная. А новыя правілы тэхрэглямэнту па сэртыфікацыі малых партыяў тавару проста тужэй зацягваюць накінутую на іхную шыю ўдаўку.



Рынак «Стадзедаўскі» як масавы аб’ект гандлю быў адкрыты 10 год назад у прамысловай зоне горада Жодзіна ў зоне адчужэньня ля тэрыторыі трох прадпрыемстваў (у тым ліку ПА “Світанак”) з грубейшымі парушэньнямі ўсіх санітарных нормаў - дапушчальныя нормы ПДК па шкодных выкідах, прадугледжаныя дзейным СаНПіНам, перавышаліся тут у дзясяткі разоў (па асобных шкодных элемэнтах нават у 50 разоў).




Але адкрыцьцё рынку адбылося, нягледзячы на пратэсты і незадаволенасьць жодзінцаў (прадпрымальнікаў і простых пакупнікоў), пасьля прымусовай ліквідацыі Цэнтральнага гарадзкога рынку, які знаходзіўся тут ля ўнівэрсаму “Цэнтральны”. На месцы былога рынку на той час у цэнтры горада ўлады абяцалі хутка пабудаваць “піўны бар з прыгожым фантанам”. Аднак на практыцы толькі стварылі праблему ў выглядзе чарговага “гарадзкога сьметніка” і даўгабуду. Дагэтуль так нічога і не пабудавалі.

Паодле Алесь Лета, Беларускае Радыё Рацыя, Жодзіна
Фота Алеся Лапіцкага

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline