online blackjack usa blackjack casino for usa players us online slots machines real money us online slots machines real money online casino american express online casino that accept amex vip casinos vip casino bonus online video poker video poker usa best online casinos for real money usa online casino for real money play blackjack for real money play real money online blackjack download video slots best video slots best us online casino best us online casino casino slots for us players casino slots for us players online casino bonus
Катэгорыі: Навіны |

Пляц дурняў02.01.2008г. Жодзінскія прадпрымальнікі з рынку “Стадзедаўскага” цалкам падтрымалі агульнанацыянальны прадпрымальніцкі страйк пратэсту, які выкліканы беспрэцыдэнтным па наступствах чарговым указам Прэзыдэнта РБ за №760, у адпаведнасьці зь якім, у прыватнасьці прадпрымальнік (напрыклад безпрацоўная настаўніца альбо пэнсыянэрка …) абавязаныя перарэгістравацца ў выглядзе малых прадпрыемстваў для таго, каб мець магчымасьць наймаць на працу нават 2-3-х дапаможцаў (у сфэры гандлю, напрыклад, гэта рэалізатары, прадаўцы на гандлёвых кропках). Адпаведна, значна ўзмацніцца і падаткавы ціск.

Для Жодзіна, падобныя меры яшчэ больш істотныя і складаныя. Трэба ўлічваць, што з 2003 году мясцовыя ўлады фактычна зьліквідавалі рэнтабельныя гандлёвыя пляцоўкі ў цэнтры горада (быццам пад праект гарадзкой “піўнухі і фантану” – для “прагрэсыўнай”, так бы мовіць, моладзі) і ў парушэньне нават дзейсных нормаў СанПіНу ўладкавалі манапалізаваную гарадзкой намэнклятураю пляцоўку пад назваю рынак “Стадзедаўскі” для здачы ў арэнду прадпрымальнікам гандлёвых плошчаў.

На месцы зьліквідаваных пляцовак у цэнтры Жодзіна за гэтыя годы так нічога й не пабудавана – калі не лічыць некалькі драўляных платоў (агароджаў), якія па чарзе зьменяліся пакуль у народзе пляцоўку не пачалі называць “пляцам дурняў”. Вакол апошняга, урэшце, перад прэзыдэнцкай выбарнай кампаніяй у 2005 годзе, вырас чарговы, ужо фундамэнтальны жалеза-бэтонны плот – “жалезная заслона”. Бачна, каб цэнтральны гарадзкі “пляц дурняў” выглядаў больш цывільна й нагадваў пра будучыя вялікія пэрспэктывы абяцанай жодзінцам забудовы …
Ён і дагэтуль “радуе” вока неразборлівага БРСМаўца і пабрацімаў “БелАЗаўскае сталіцы” Беларусі з Мыцішчаў.
Падобных відавочна красамоўных помнікаў глупству і безгаспадарчасьці рэжыму, нахабству й свавольству чыноўнікаў ад мясцовае вэртыкалі ўлады – і ўзгадаць цяжка.

А прадпрымальнікі, якія губляюць здароўе ў прамысловае зоне трох прадпрыемстваў на так называемым рынку “Стадзедаўскім”, сёньня, у адпаведнасьці з 760-м Указам павінны яшчэ пачаць плаціць і ўзмоцненыя падаткі.

Тое, што чынавенства “дзярж-вэртыкалі” вырашыла любым спосабам захаваць рост уласнага дабрабыту шляхам “вытраханьня” кішэняў грамадзянаў у новым 2008 годзе, ужо зусім відавочна.
Але, акрамя таго, сёньня дзяржава, адстойваючы інтарэсы сярэдняга і буйнога бізнэсу, пачынае сапраўдны наступ на малое прадпрымальніцтва з мэтаю ягонага канчатковага ўдушэньня.
І ў гэтае выпрабаваньне сёньня кінутыя ўсе тыя, хто здолеў за апошні час выжыць ва ўмовах чыноўніцкага бязьмежжа і “кантрактна-ідэалягічнай” дыктатуры на прадпрыемствах, хто нейкім чынам яшчэ захоўвае адносную свабоду ад “аўтарытарна-каманднага рэжыму”, ад ягоных “сэксотаў і апрычнікаў”. Яны, апынуўшысь безпрацоўнымі, забясьпечылі сваім сем’ям адносны дабрабыт у сфэры самазанятасьці, укладаючы ў справу ўласныя (а не крэдытныя) сродкі і, рызыкуючы асабістай маёмасьцю і здароўем, стварылі дадатковыя працоўныя месцы …

Апошняе выказваньне Прэзыдэнта РБ пра неабходнасьць ліквідацыі дыфэрэнцыяванага падыходу ў падаткаабкладаньні індывідуальных прадпрымальнікаў і малых прадпрыемстваў – сьведчыць пра тое, што у “рэжыму” ёсьць рэальны намер перад ліквідацыяй індывідуальнага прадпрымальніцтва выціснуь зь яго апошнія сокі.
Бо, нават у тым выпадку, калі маці ў працы будзе дапамагаць сын, ці бабулі – ўнукі, што можна разглядаць як сямейны падрад і спробу калектыўнага выжываньня сям’і ва ўмовах “дэбіларусізаванага рэжымам рынку” – для іх будзе ўведзены аднолькава высокі ўзровень падаткаабкладаньня і адказнасьці …

Думаецца, падобнае нахабства магчымае толькі ў тых умовах, калі ўлада цалкам узяўшы пад кантроль і фактычна зьліквілаваўшы інстытут выбараў, забясьпечыўшы сабе гарантаванае ідэалягічна-намэнклятурнае безтэрміновае валадарстава, пачынае вар’яцець ад уседазволенасьці й безпакаранасьці.
Толькі ўва ўмовах, калі ўлада пачынае працаваць “без тармазоў” і пагрозы быць пераабранай ў выніку новых выбараў, можна назіраць фармаваньне падобнага “кланава-намэнклятурнага капіталізму з аўтарытарнай фізыяноміяй”.

Што будзе далей? Хто будзе наступным у гэтым бязьмежжы “адзінага ўсенароднаабранага”?
Сёньня ўжо можна зразумець, што пераразьмеркаваныя ільготы будзе атрымліваць толькі “правільна арыентаваны” раб, а права на самавыжываньне – таксама атрымае ня кожны …!?

А можа ХОПІЦЬ?!

У такіх умовах, аднім з крокаў пратэсту, можна было б прапанаваць усім прадпрымальнікам – адначасна разам закрыцца і стаць на бітржу безпрацоўнымі й запатрабаваць ад “дзяржавы” за бюджтныя сродкі забясьпечыць кожнага вартым месцам працы па спэцыяльнасьці й нармальнымі заробкамі.

Ці будзем ўсё ж “апускацца” й … папаўняць “бюджэт разьвіцьця”, да бязконцасьці аплочваць выдаткі “сыстэмы падаўленьня і гвалту”, якая толькі й думае як зьліквідаваць неад’емныя грамадзянскія правы й свабоды, удушыць дэмакратыю і прадухіліць непажаданую для “славянасабораўскага рэваншу” свабодную эўрапейскую пэрспэктыву!?

Альтэрнатываю свабодзе – ёсьць толкі рабства!
Але рабы – не мы! Мы – не рабы!

Жыве Беларусь!

Катэгорыі: Навіны |

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline