Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Жодзіна - дзіўны горад. Гэта адначасна і старажытнае мястэчка, маёнтак Радзівілаў, і індустрыяльная новабудоўля, зьвязаная з узьнікненьнем вялікага машынабудаўнічага прадпрыемства.

Але, як і ўсе беларускія гарады сёньня, ён мае і фундамэнтальны сьлед ад постсавецкай мінуўшчыны, і аўтографы “эпохі разьвітога аўтарытарызму”, свае “ідэалагічныя штампы” і “кляксы”.

Так, насупраць будынку выканкама тут, адразу праз дарогу, можна ўбачыць заводскі спартовы комплекс «Асілак» і тэрыторыю самога машынабудаўнічага гіганта ПА «БелАЗ» з усімі прыкметамі ідэалагемнай мінуўшчыны, шматлікімі трубамі і “мірам” на самай вялікай заводской трубе.

Пры гэтым, час ад часу, калі за плотам прадпрыемства актывізуецца праца, побач з установаю выканаўчай улады горада, у літаральным сэнсе, становіцца немагчыма дыхаць. Адзінае выратаваньне – у фізкультурна-аздараўленчым комплексе, на якім з даволі даўніх часінаў, так званай, адзінаправільнай выбарчай агітацыі (ці то ўжо мас-прапаганды) зьявіўся ды й знайшоў тут сабе пастаянную прапіску доўгатэрміновы ідэалягічны слоган “ЗА спартыўную БЕЛАРУСЬ!”

Дык усё ж - спорт ці фізкультура?! Вынік любым коштам ці здароўе!?
Вытворчасьць ці прапаганда…?! Роўныя выбарчыя магчымасьці … і празрыстыя выбарчыя працэдуры ці бясконцы “выраблямс” і падсаджаныя на вялікую кантрактную іголку прафсаюзна-абавязаныя электаральныя зомбі…!?
А можа проста “Міру – мір”!?

Што!?








Паводле Радыё Рацыя,
Алесь ЛЕТА
Фота: Алесь Лапіцкі

Гэты артыкул размешчаны 17.04.13 20:28 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы, Экалёгія.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 18.04.13 21:57: Наталья [ ]

    А где же природоохранные инспекции, санэпидемстанции? Народ, пишите везде, жалуйтесь во все инстанции - в горисполком, в прокуратуру наконец. Собирайте подписи. НЕ СИДИТЕ!!! Экология ужасающая у нас и никому это не интересно. Пока народ не выскажет капитально свое недовольство. Раз, два…десять. На двадцатый - услышат и отреагируют. Подумайте о детях!!! Хуже всего сидеть и глухо ненавидеть власть и коррупцию, которая на все закрывает глаза. И думать, что всё равно ничего не изменится. Тратьте свою энергию - не скупитесь. Обращайтесь во все инстанции.

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline