Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал
Катэгорыі: Навіны |

Касцёл3 10-30 да 11-20 30.12.2007 у Жодзінскім Касьцёле адбылося сьвятое набажэнства па праваслаўным абрадзе, у якім прынялі ўдзел вернікі Грэка-Каталіцкае Канфэсыі (Беларускай Уніяцкай Царквы), якія атрымалі магчымасьць праводзіць сустрэчы ў сьйенах каталіцкага храму.

Адметнасьцю гэтага набажэнства яшчэ было й тое, што акрамя Жодзінцаў у ім прымалі ўдзел грамадзяне Барысава і яно праводзілася пры непасрэдным удзеле прыбыўшага ў Жодзіна статусе візытатару Папы Рымскага самаго Архімандрыда айца Сяргея Гаека.

На прыканцы абраду, сьвяты айцец Сяргей Гаек падарыў прысутным календарыкі, асабіста паразмаўляў з прысутнымі й дабраславіў іх на добрыя справы ў будучым 2008 годзе.

Як адзначыў удзельнік набажэнства Аляксей Лапіцкі, старшыня ТБМ імя Ф.Скарыны і ПБНФ у Жодзіне, - “было вельмі прыемна, што набажэнства ладзілася цалкам па-беларуску, як і наступная імша, праведзеная адразу з 11-30 сьвятым айцом Уладзіславам па каталіцкім абрадзе для вернікаў каталіцкай канфэсыі Жодзіна. У апошняй, дарэчы, некаторыя вернікі беларускай уніяцкай канфэсыі таксама свабодна прынялі ўдзел і атрымалі сьвятое дабраславеньне.”

Стала вядомым, што з 2008 году ў Жодзінскім Касьцёле раз на месяц плянуецца праводзіць набажэнствы для ўніятаў Грэка-Каталікоў (па праваслаўным каноне). Для гэтага адмыслова ў Жодзіна штомесяц будзе прыязджаць свой сьвятар.

З бліжэйшых цікавых падзеяў для дзяцей можна вызначыць заплянаванае для правядзеньня на 06.01.2008 сьвяточнае мерапрыемства для дзяцей, Беларускую Елку - 2008, якая будзе праведзеная ў Касьцёле а 12-00 у нядзелю.

Цэтлікі: ,
Катэгорыі: Навіны |

Гэты артыкул размешчаны 02.12.07 11:27 у катэгорыі: Навіны.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 02.07.12 22:45: Atharav [ ]

    Surprising to think of something like that

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline