З пачатку сакавіка - вясны ў Беларусі яўна не назіралася(( … Зіма й без таго зусім не сьпяшалася адступаць. А тут яшчэ 15.03, як раз на Дзень Канстытуцыі, Беларусь вырашыў наведаць цыклон Хав’ер. Ён прышоў і адразу дадаў насельнікаў сінявокай зімовага экстрыму, выклікаў шматлікія камунікацыйныя праблемы - найперш транспартныя … Звычайная вандроўка з Жодзіна ў Менск і абратна ў гэты дзень, магла завершыцца дастаткова сумна … Узровень небясьпекі пасьля абеду рэзка вырас, а на аўтамабільных трасах - проста зашкаліваў. Усе, хто адпраўляўся зь Менску ў Жодзіна любым аўтатранспартам пасьля 16-00 - апынуліся палоннымі аўтазатораў на трасе, а стыхія - не пакідала ані каліва надзеі на хуткае вызваленьне … Правільна паступілі тыя, хто пасьпелі вярнуцца ў Менск (у накірунку Менску рух аўтатранспарту не прыпыняўся) і дабіраліся да дому з дапамогаю чыгуначнага транспарту … (рух электрацягнікоў запаволіўся, але практычна не прыпыняўся). Прапануем “наш сонечны” фотарэпартаж з кароткай і даволі ўдалай для такіх абставінаў вандроўкі - з Жодзіна ў Менск і абратна …

тут можна было яшчэ разруліць... - машыны аб'яжджалі фуру, якая спынілася пасьля аварыйнага заносу на дарозе
15.03.2013, Алесь ЛЕТА
Фота: Аляксей Лапіцкі,
Canon PowerShot SX130 IS
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
[...] у Беларусь з цыклёнам “Хав’ер” 15 сакавіка 2013 пісалі раней і на нашым [...]