Жыхары сталіцы гарнякоў патрабуюць прывядзеньня назваў салігорскіх ворганаў уладаў у адпаведнасьць з Канстытуцыяй і законам “Аб мовах”.

Адпаведная заява зь ініцыятывы намесьніка Салігорскай гарадзкой арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” Уладзімера Маскоўскага была накіраваная старшыні Салігорскага райвыканкаму Аляксандру Рымашэўскаму. Сярод іншага грамадзяне патрабуюць вывесіць шыльды на будынку Салігорскага райвыканкаму ды раённай Рады дэпутатаў на дзяржаўнай беларускай мове. На дадзены момант уваход гэтых дзяржаўных ворганаў аздоблены шыльдамі толькі на расейскай мове.

Такая сытуацыя фактычна дыскрымінуе беларускамоўных грамадзянаў раёну, якія пры звароце ў дзяржаўныя ўстановы ня могуць карыстацца сваё роднай мовай, пачынаючы наўпрост з уваходу ў будынак.

Таксама заяўнікі патрабуюць усталяваньня кантролю за выкананьнем артыкулу 17 Канстытуцыі ды артыкулу 31 закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” з боку дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў, установаў, арганізацыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў Салігорску й Салігорскага раёну.

Паводле spring96.org

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline