...

Фотаздымак з сайту blogs.state.gov

22 лютага Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў забясьпечыць бясьпеку журналістаў і абвясьціў пра кампанію «Дзень без навінаў».

Кампанія закліканая прыцягнуць увагу да журналістаў, якія церпяць запалохваньні, арышты й перасьлед, паведамляе Цэнтар навінаў ААН.

«Кожны тыдзень забіваюць аднаго журналіста проста за тое, што ён выконвае сваю працу. Дзевяць зь дзесяці выпадкаў такіх забойстваў застаюцца беспакаранымі», – заявіў Генэральны сакратар у сваім відэазвароце.

Пан Гі Мун падкрэсьліў, што за апошнія 10 гадоў пры выкананьні абавязкаў былі забітыя больш за 600 журналістаў. Шматлікія іншыя сталі ахвярамі пагрозаў і зьдзекаў.

У мінулым годзе быў забіты 121 журналіст. Траціна зь іх – ахвяры гвалту ў Сірыі.

«Кожнае забойства – гэта дзень без навінаў», – заявіў кіраўнік ААН. Ён падкрэсьліў, што забесьпячэньне бясьпекі журналістаў і барацьба зь беспакаранасьцю тых, хто на іх нападае, азначае абарону свабоды выказваньня меркаваньняў і права на жыцьцё, свабоду і бясьпеку.

Генэральны сакратар нагадаў пра Плян дзеяньняў ААН па забесьпячэньні бясьпекі журналістаў і супрацьдзеяньні беспакаранасьці.

Паводле spring96.org

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline