...

Актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Справаводзтва па-беларуску!» напярэдадні пачатку чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе зьвярнуліся да дванаццаці клюбаў-удзельнікаў чэмпіянату з прапановаю больш шырока ўжываць беларускую мову падчас арганізацыі, правядзеньня й асвятленьня матчаў. (далей – правапіс першакрыніцы)

Каардынатар «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак нагадвае, што ў час мінулага чэмпіянату актывісты ўжо звярталіся з падобнай ініцыятывай да клубаў і атрымалі станоўчыя водгукі. Але іх рэалізацыя была адкладзена, матывуючы гэта тым, што сезон ужо пачаўся, і ўносіць нейкія змены ў арганізацыю альбо цяжка, альбо немагчыма. «Але нам было ад некаторых клубаў дадзена абяцанне, што ў новым сезоне нашы прапановы ў тым ці іншым выглядзе будуць падтрыманы. Зараз мы вырашылі нагадаць футбалістам аб іх слове, спадзяюся, яны яго стрымаюць», – адзначыў Ігар Случак.

Сярод іншага было прапанавана наносіць на форму футбалістаў іх прозвішчы па-беларуску, на роднай мове праводзіць гукавое суправаджэнне гульняў на дамашніх стадыёнах, зрабіць беларускамоўную версію сайтаў, праводзіць прэсавыя канферэнцыі па-беларуску, а таксама больш шырока ўжываць беларускую мову па-за гульнёй і ў стасунках з прэсай.

Таксама ў звароце да кіраўніцтва футбольных клубаў актывісты грамадзянскай ініцыятывы нагадалі, што футбол – гэта той спорт, які прыцягвае ў Беларусі найбольшую колькасць прыхільнікаў. «Але акрамя гэтага, гэта і той спорт, што мае прамы ўплыў на фарміравання патрыятычнага складу характару, любові да Радзімы, родных мясцін. Гэта той спорт, што гуртуе народ. А ў Беларусі гэты народ – беларусы, і мова гэтага народу – беларуская. У вас ёсць магчымасць уплываць на тое, каб беларускай мовы ў Беларусі было болей», – гаворыцца ў звароце.

Заяўнікі лічаць, што рэалізацыя іх прапаноў не прынясе затрат, але дазволіць не толькі падвысіць патрыятызм сярод беларусаў, пашырыць выкарыстанне беларускай мовы, але і падвысіць цікавасць да чэмпіянату, а гэта, ў сваю чаргу – больш прададзеных квіткоў і рэкламы – прамая выгада для клуба.

Паводле spring96.org

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline