Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал
Васіль Палякоў, Гомель

Васіль Палякоў, Гомель

Чаму апазыцыянэры ўсё ж такі балятуюцца? І што будуць рабіць дэмакратычныя кандыдаты пасбля выбараў? На гэтыя ды іншыя пытаньні – у гутарцы з патэнцыйным кандыдатам у дэпутаты й намесьнікам старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васілём Паляковым. (далей – правапіс першакрыніцы)

– Чаму Вы ўсё ж такі падалі дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдата, бо патрабаванні апазіцыі ўсё ж такі не выкананы: улады палітзняволеных не выпусцілі…

– Гэтая стратэгія была абрана яшчэ на з’ездзе АГП. Адпаведна з гэтай стратэгіяй мы ідзем на рэгістрацыю, каб потым выкарыстаць магчымасць эфіру і сказаць шырокай аўдыторыі, што ў Беларусі не выпушчаны палітзняволеныя, што ў камісіі не пускаюць апазіцынераў, што ў нашай краіне няма выбару…

– А ці не баіцеся, што калі дадуць эфір, то грамадзяне Вас проста не пачуюць. Бо актыўныя грамадзяне і так ведаюць пра ўсе праблемы (праз той жа інтэрнэт). А астатнім гэтая інфамармацыя будзе нецікавая, бо яны занятыя сваімі лецішчамі, дзецьмі, сваёй працай.

– Безумоўна, мы не будзем імкнуцца дагрукацца ў дзверы да кожнага жыхара Беларусі. Можна дагрукацца толькі да тых, хто гатовы прыняць нейкую інфармацыю. Таму асноўная нашая аўдыторыя – гэта дэмакратычна скіраваная, актыўная частка грамадства, якая як карыстаецца інтэрнэтам, так і не карыстаецца. Таму АГП імкнулася як мага болей вылучыць спікераў, каб не адзін чалавек казаў, што ў нас ёсць пэўныя праблемы. Нашая партыя вылучыла каля 50 спікераў, каб была магчымасць ахапіць большую аўдыторыю.

– Ці не думалі вы, што для большасці беларусаў такія паняцці як “свабода слова” і “правы чалавека” вельмі далёкія. І іх цікавіць толькі іх хлеб.

– Зразумела, не кожнаму можна давесці, што матэрыяльны дабрабыт, сацыяльная сфера залежыць ад палітычнай сферы. Калі ў палітычнай сферы не будзе канкурэнцыі, не будзе зменаў асобаў, а будзе адзін чалаваек кіраваць краінай вялікую колькасць гадоў, то ўсё такая сітуацыі прыводзіць да застою. Змена ўлады – гэта руханне наперад, гэта падвышэнне дабрабыту. Праўда, каб давесці дадзеную думку, патрэбны большыя магчымасці. Тое, што мы здольныя зараз зрабіць, гэта крок у гэтым накірунку. Але калі не рабіць такіх крокаў, то нічога не будзе ўвогуле.

– Хто будуць вашыя канкурэнты? У каго, на вашую думку, ёсць магчымасць трапіць у парламент?

– Трапіць той, хто вылучаны працоўным калектывам, які ў нас з’яўляецца галоўным суб’ектам палітычнага працэсу. Ва ўсім свеце працоўныя калектывы – гэта працоўныя калектывы. А ў нас – суб’ект палітычнага працэсу. Досвед апоўшніх гадоў паказаў, што там, дзе працоўны калектыў, чалавек – будучы дэпутат.

Паводле gomelspring.org

Fota: prava-by.info

Гэты артыкул размешчаны 22.08.12 13:14 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 01.12.12 08:16: Ellyanna [ ]

    AKAIK you’ve got the answer in one!

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline